Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Лукашэнка змагаецца за незалежнасьць толькі пры ўмове, што гэта ўмацуе ягоную ўладу"


Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з аўтарам кнігі «Аляксандар Лукашэнка. Палітычны партрэт», аглядальнікам нашага радыё Валерам Карбалевічам.

Кніга выйшла ў Маскве ў выдавецтве «Партызан» накладам 7000 асобнікаў. На 700 старонках аўтар карпатліва і падрабязна апісвае ўсе этапы палітычнай кар’еры Аляксандра Лукашэнкі, прыводзіць, бадай, сотні цытатаў кіраўніка Беларусі, якія красамоўна апісваюць характар і партрэт героя кнігі.

11 лістапада ў Менску ў штаб-кватэры БНФ адбылася прэзэнтацыя кнігі.

«Паколькі прэзыдэнт сыходзіць не зьбіраецца, то гэтая кніга не толькі аб цяперашнім, але і аб будучым часе Беларусі»,— гаворыцца ў анатацыі да выданьня.

Прачытаць адказы на пытаньні наведнікаў сайту можна ТУТ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG