Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыватызацыя без уліку пажаданьняў працоўных


Беларускія ўлады мусяць распрадаваць дзяржаўную маёмасьць, каб атрымаць новыя крэдыты. Аднак перамовы адносна анансаваных угодаў па продажы найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў расейскім кампаніям працякаюць складана, бо афіцыйны Менск у аднабаковым парадку абстаўляе прыватызацыю цяжкавыканальнымі ўмовамі.

Урад Беларусі заяўляе пра гатовасьць прадаць расейскім кампаніям шэраг буйных прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны, машынабудаўнічай і электроннай прамысловасьці. Але выказваньням чыноўнікаў супярэчыць рэальнасьць: ніводзін з патэнцыйных пакупнікоў на стратэгічныя аб'екты пакуль не дапушчаны. Зь якой прычыны — па вызначаных адрасах дакладна сказаць не бяруцца.

Тым ня меней, як кажа намесьнік генэральнага дырэктара заводу электроннай тэхнікі "Інтэграл" Мікалай Тарасевіч, падобнае супрацоўніцтва высокатэхналягічнаму прадпрыемству пайшло б толькі на карысьць:

"Гэта будзе цікава, калі насамрэч адбудзецца. Так, станоўчы момант, калі
працуем мы больш на іх, чым на Беларусь ...

мы будзем у чымсьці разам працаваць. Тым больш, самі разумееце, працуем мы больш на іх, чым на Беларусь. Так што ў нас інтарэс вельмі вялікі. Але я прыхільнік таго, каб казаць пра факт, калі ён сапраўды адбыўся. Вось тады будзе вынік. А пакуль ідуць перамовы, ніхто вам нічога ня скажа, і правільна зробіць. Перамовы вядуцца не дзеля таго, каб абмяркоўваць усім сьветам. Гэта ж ня тое, што выйшлі ў народ і пачалі ўсім расказваць. Ёсьць свае нюансы. Правільнае прадпрыемства лішняга расказваць ня будзе — гэта як нельга раней за тэрмін нараджаць".

У сьпісе на прыватызацыю, апроч згаданага "Інтэграла", фігуруюць Менскі аўтазавод, "Белтрансгаз", два нафтаперапрацоўчыя заводы, "Гродна Азот" і апэратар мабільнай сувязі МТС. Але ў ніводным выпадку калектывы гэтых прадпрыемстваў ня маюць права голасу пры вызначэньні сваёй будучыні.

Так, прадстаўнік гарадзенскага гіганта хімічнай прамысловасьці Аляксандар Лындаў кажа, што супрацоўнікі да перамоўнага працэсу не далучаныя, а таму і таямніцы прыватызацыі ад іх схаваныя. Нагадаю, што пасьля заяваў прэм'ер-міністра Міхаіла Мясьніковіча пра тое, што "Азотам" цікавяцца "Роснефть" і "Сибур", з Масквы паляцелі абвяржэньні — маўляў, толькі не ў цяперашняй эканамічнай сытуацыі:

"Калі перамовы і вядуцца, то, канечне, ня мной і не на "Азоце". Усё
Калі перамовы і вядуцца, то, канечне, ня мной і не на "Азоце ...

адбываецца нашмат вышэй. Мы ведаем практычна столькі ж, колькі і вы, з паведамленьняў расейскіх сайтаў: спачатку Мясьніковіч сказаў адно, а праз пару гадзін зьявілася зусім іншая інфармацыя. Якая зь іх бліжэйшая да ісьціны — ня ведаю. Вы ж разумееце, што ўсё гэта ня наша ініцыятыва, і, адпаведна, ня намі вядзецца гэты працэс. Таму ў нас на прадпрыемстве інфармацыі наконт гэтага фактычна ніякай. Не магу гаварыць за выканаўцу абавязкаў гендырэктара, можа ў яе штосьці і ёсьць, але ў мяне няма і блізка".

Напярэдадні "Свабодзе" ў адміністрацыях наваполацкага "Нафтану" і Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу сказалі, што іх пра пляны прыватызацыі таксама ніхто не папярэджваў. Жыхар Наваполацку Анатоль Камбаеў, які доўгі час адпрацаваў у галіне энэргетыкі, кажа, што хоць "Нафтан" і горадаўтваральнае прадпрыемства, але тысячы яго супрацоўнікаў пра свае пэрспэктывы амаль нічога ня ведаюць:

Лукашэнка даў каманду аб'яднаць "Нафтан" і хімкамбінат, каб прадаць іх у зьвязцы ...

"Народ маўчыць, народу ўсё роўна. Людзям галоўнае, каб сёньня далі на кавалак хлеба, пра заўтра ніхто ня думае. Атрымаць у час заробак, а далей не глядзяць. А што тычыцца прыватызацыі, то Лукашэнка даў каманду аб'яднаць "Нафтан" і хімкамбінат, каб прадаць іх у зьвязцы. Дагэтуль камбінат быў сам па сабе, там выпускалі плёнку, поліэтылен, але злучылі з нафтаперапрацоўкай. Аб'ядналі, відаць, каб больш грошай выручыць".

Карэспандэнт: "Заробкі на "Нафтане" параўнальна зь іншымі сфэрамі?.."

"На "Нафтане" яшчэ больш-менш, але таксама добра зрэзалі. Цяпер нібыта крыху дадалі, спаслаўшыся на тое, што "Нафтан" зарабляе валюту для ўсёй краіны. Да Новага году заробкі былі і па 1,5 мільёна рублёў, і па 2 мільёны. Але што Лукашэнка даў людзям перад выбарамі, тое ў гэтым годзе і забраў".

Аналітыкі выказваюць неразуменьне, чаму да прыватызацыі ў Беларусі запрашаецца выключна расейскі бізнэс — маўляў, гэта паставіць нацыянальную эканоміку яшчэ ў большую залежнасьць ад Расеі. Аднак эканамісты схільныя лічыць, што прычына палягае ў магчымасьці крэдытаваньня. Захад укладаць у рызыкоўную эканоміку ня хоча, а Масква з палітычных разьлікаў гатовая падтрымліваць цяперашні рэжым фінансава, каб кіраваць ім у межах сваіх палітычных і эканамічных патрэбаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG