У рэгіёнах Беларусі працягваюць судзіць удзельнікаў акцыяў маўклівага пратэсту. Некаторыя трапілі пад перасьлед міліцыі й КДБ. Аднак спробы ўладаў запалохаць грамадзкіх актывістаў не даюць плёну. З гарадоў, райцэнтраў і мястэчак прыходзяць паведамленьні пра тое, што тут абмяркоўваюць пляны пратэсту на бліжэйшую акцыю. Яна прызначаная на сераду, 13 ліпеня.
Абскарджваюць несправядлівыя прысуды
У Берасьці затрыманыя падчас маўклівай акцыі 29 чэрвеня зьвяртаюцца ў праваахоўныя органы, каб абскардзіць несправядлівыя, на іх думку, прысуды. Праваабаронца Раман Кісьляк паведамляе:
«Маладыя людзі абскарджваюць гэтыя пастановы. Яны даводзяць, што трапілі выпадкова і ня ўдзельнічалі ў гэтай акцыі. Людзі скардзяцца на несправядлівы суд. Яны лічаць, што суд праходзіў як канвэер: не прымалі пад увагу іх пярэчаньні, а прымалі на веру паказаньні супрацоўнікаў міліцыі.
І ўвогуле з рознымі парушэньнямі адбываўся суд. Яны рыхтуюць скаргу ў абласны суд. У працэсе падрыхтоўкі ўзьнікаюць праблемы, зьвязаныя з атрыманьнем матэрыялаў суду, у прыватнасьці — пратаколаў судовага паседжаньня».
Актывісты сеткавай рэвалюцыі заклікаюць адмовіцца ад шэсьцяў, а заставацца на цэнтральнай плошчы
Паводле сьведчаньняў праваабаронцаў і актывістаў сеткавай рэвалюцыі «ВКонтакте», напярэдадні заўтрашняй маўклівай акцыі прэвэнтыўных затрыманьняў не адбылося. Бальшыня актывістаў і адміністратараў берасьцейскай суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» атрымалі папярэджаньне ад пракуратуры пра недапушчальнасьць арганізацыі і ўдзелу ў недазволеных масавых мерапрыемствах і пра адказнасьць за парушэньні.
Учора, 11 ліпеня, вызваліўся пасьля арышту затрыманы 1 ліпеня і асуджаны на 10 сутак актывіст Іван Стасюк:
«Заўтра як звычайна — цэнтральная плошча гораду. У камэры сустракаліся з тымі, хто 3 ліпеня быў затрыманы. Лічу, што таксама і нашыя памылкі ёсьць. Таму што ня варта адыходзіць ад першапачатковага сцэнару, які быў заплянаваны. То бок не даваць падставы гэтым бандытам затрымліваць. Калі прызначана цэнтральная плошча — значыць, цэнтральная плошча, без усялякіх шэсьцяў».
Фармат віцебскай акцыі маўклівага пратэсту — пад пытаньнем
У Віцебску патэнцыйныя ўдзельнікі абмяркоўваюць, у якім месцы гораду найлепш зьбірацца, каб пазьбегнуць масавых затрыманьняў і абвінавачаньняў — па-ранейшаму на плошчы Перамогі або ў раёне Летняга амфітэатру, дзе гэтымі днямі праходзяць канцэрты музычнага фэстывалю «Славянскі базар у Віцебску».
Як паказаў ранейшы досьвед, віцебскія міліцыянты імкнуцца затрымліваць людзей такім чынам, каб не прыцягваць увагу мінакоў. Пра тактыку хапаць спадцішка распавёў падпалкоўнік Андрэй Іваноў, калі быў сьведкам на судзе супраць 15 затрыманых 6 ліпеня. Усіх іх затрымалі ў розных месцах гораду, калі яны былі ўжо далёка ад плошчы Перамогі, дзе зьбіраліся ўдзельнікі маўклівых пратэстаў.
Цяпер віцебскія міліцыянты здымаюць усё на відэакамэры, каб мець доказы ў судзе. І гэтыя відэадоказы фактычна сфабрыкаваныя, лічыць каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Тацяна Севярынец, якой учора прысудзілі штраф памерам 700 тысяч рублёў за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці пад воплескі. Спадарыня Тацяна камэнтуе перамовы супрацоўнікаў міліцыі, якія таксама запісаліся разам з гукамі вуліцы:
«Адразу відаць, што гэта „заказуха“. Яны казалі, што ўсё гэта не падобна да шэсьця — людзі йдуць і йдуць сабе… Матам лаяліся, што інтэрвалы паміж імі вялікія… Потым крычалі, што мяне няма — бо палявалі на мяне асабіста. Маўляў, навошта здымаем, бо „яе няма“. А потым убачылі: „Во! Севярынец! Севярынец!“. Супакоіліся і пачалі здымаць проста ў твар».
11 ліпеня міліцыянты практычна сарвалі акцыю па зборы грошай для аштрафаваных. Каля галоўпаштамту, дзе была прызначана сустрэча, зноў зьявіўся штатны відэаапэратар, а таксама больш за дзясятак міліцыянтаў у форме ды ў цывільным, ды яшчэ невядомыя асобы з рацыямі-навушнікамі.
Затрыманы каля Галоўпаштамту актывіст аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Зьміцер Пчолкін мяркуе, што міліцыя дужа актывізавалася, каб госьці «Славянскага базару» ня ўбачылі ніякіх палітычных акцый:
«Баяцца, каб не было ніякіх збораў падчас „Славянскага базару“. Каб Славянскага базару» не было, то яны б не перашкаджалі, можа. А так было іх вельмі шмат, і здымалі нас там. Але да мяне падышоў хлопец, паразмаўляў са мной і пакінуў 10 тысяч рублёў».
Зьміцер Пчолкін — адзін з аштрафаваных за ўдзел у акцыі 6 ліпеня. Яшчэ аднаго актывіста аргкамітэту па стварэньні партыі БХД, Зьмітра Ліцьвіна, звольнілі з працы — зь ім не працягнулі кантракт на прадпрыемстве «Белвест». Хлопец перакананы — толькі за тое, што ён запрашаў з сабою на плошчу іншых супрацоўнікаў:
«Я „ВКонтакте“ зарэгістраваны. Пазваў аднаго чалавека, другога… дайшло да майстра. Ён кажа: „Куды ты там каго зьбіраеш?“. А што? Гэта ж пасьля працы. Я і яго паклікаў: прыходзьце, кажу, на плошчу Перамогі штосерады… Ну, і кантракт са мной не працягнулі, ён сказаў: „Ідзі далей мітынгуй!“. Я ім усё ў твар выказаў, калі звальнялі, мне губляць ужо няма чаго! І заўтра прыйду ў 19:00!».
«Пратаколы не супадаюць з тым, што было насамрэч…»
У Горадні працягваюцца суды над удзельнікамі маўклівых акцый 3 і 6 ліпеня. Некаторыя асуджаныя кажуць, што пратаколы судовых паседжаньняў не супадаюць з тым, што адбывалася падчас судоў. Яшчэ некаторых асудзілі завочна.
Гарадзенскія праваабаронцы ня могуць назваць дакладнай лічбы асуджаных удзельнікаў маўклівых акцый. Кажуць, што сёньня іх болей за 70.
Спадара Сяргея асудзілі некалькі дзён таму. Ён сабраўся пісаць скаргу на рашэньне суду — і выявіў, што пратаколы не супадаюць з тым, што было насамрэч у судзе:
«Па-першае, на судзе сьведкі Чарняк і Хацук сказалі, што мяне не затрымлівалі. А тут напісана, што яны прызналі, што затрымлівалі, што я ўдзельнічаў у вулічным шэсьці, не рэагаваў ні на што. Што яны паказвалі мне відэа, а насамрэч паказалі толькі здымак, дзе я стаю і фатаграфую. І гэта ўсе доказы таго, што я ўдзельнік несанкцыянаванага шэсьця».
Дзяўчына Раіса была на вуліцы Савецкай разам з сваім хлопцам. Яна кажа, што да яе падыйшлі з тылу і яна нават ня бачыла, хто яе затрымліваў. І ў судзе, калі яе судзілі — яна атрымала штраф у памеры 25 базавых велічынь, — нават не магла сказаць, ці супраць яе сьведчаць тыя самыя сьведкі.
А ейнага сябра наагул асудзілі завочна, бо не папярэдзілі, што суд перанесьлі на іншы дзень. Дзяўчына кажа :
«Ён пайшоў сёньня, але яго нават не судзілі, яму проста далі пастанову суду, што ён таксама аштрафаваны на 25 базавых велічынь. Суд адбыўся безь яго, бязь сьведак. Проста прыйшоў, а пастанова суду ўжо гатовая».
Алега Андрэева разам зь ягоным бацькам затрымалі на Савецкай плошчы за гадзіну да акцыі і адвезьлі ў пастарунак, дзе склалі пратакол. У судзе, са слоў Алега, высьветлілася, што ў пратаколе падпраўлены час і запісаныя новыя дадзеныя, якія не супадаюць з копіяй пратаколу, якую ім выдалі пры затрыманьні.
Судзьдзя, паглядзеўшы такія дакумэнты, адпусьціла іх. Праўда, на гэтым справа ня скончылася. Алег Андрэеў кажа:
«А сёньня раніцай мне патэлефанавалі з РАУСа — маўляў, атрымалі дакумэнты з суду і трэба расьпісацца. Мы прыйшлі, а нам даюць новы пратакол, не пры нас складзены, у якім напісана, што мы а 18:40, знаходзячыся ў грамадзкім месцы, брыдкасловілі і ў сувязі з гэтым былі затрыманыя. Нам сказалі, што прышлюць позвы і мы зноў павінны зьявіцца ў суд».
«Улады хацелі мяне запалохаць»
Гомельскі актывіст Павал Прывалаў за ўдзел у маўклівай акцыі 3 ліпеня ўжо адседзеў трое сутак. Уражаньні ад адседкі, зразумела, не найлепшыя, прызнаецца былы вязень:
«Турма, што далей казаць! Спачатку мяне кінулі ў перапоўненую камэру. Там ужо было 8 чалавек, палова зь якіх раней ужо былі ў лягерах, судзімыя. Мабыць, хацелі так мяне запалохаць. Я быў дзявятым. А камэра памерам з пакой у маёй двухпакаёвай кватэры — „хрушчоўцы“. Умовы там, канечне, ня вельмі, адназначна.
«Людзі разумеюць, што ў краіне адбываецца. Асабліва там яны бачаць, якія ў нас законы і як яны выконваюцца.
Шчыра, я нават не зразумеў, як яны найшлі для мяне месца. Спачатку я нават думаў, што лягу на падлозе. Але яны ссунуліся, знайшлі матрац і нават бялізну.
Яны не пыталіся ў мяне, навошта я займаюся палітыкай. Ім гэта зразумела. Але яны сумняваюцца, што ў нас нешта атрымаецца. Кажуць, улады нас усіх перасаджаюць».
БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНА

Ня варта адыходзіць ад першапачатковага сцэнару, які быў заплянаваны.
«Заўтра як звычайна — цэнтральная плошча гораду. У камэры сустракаліся з тымі, хто 3 ліпеня быў затрыманы. Лічу, што таксама і нашыя памылкі ёсьць. Таму што ня варта адыходзіць ад першапачатковага сцэнару, які быў заплянаваны. То бок не даваць падставы гэтым бандытам затрымліваць. Калі прызначана цэнтральная плошча — значыць, цэнтральная плошча, без усялякіх шэсьцяў».
ВІЦЕБШЧЫНА
Фармат віцебскай акцыі маўклівага пратэсту — пад пытаньнем
У Віцебску патэнцыйныя ўдзельнікі абмяркоўваюць, у якім месцы гораду найлепш зьбірацца, каб пазьбегнуць масавых затрыманьняў і абвінавачаньняў — па-ранейшаму на плошчы Перамогі або ў раёне Летняга амфітэатру, дзе гэтымі днямі праходзяць канцэрты музычнага фэстывалю «Славянскі базар у Віцебску».
Як паказаў ранейшы досьвед, віцебскія міліцыянты імкнуцца затрымліваць людзей такім чынам, каб не прыцягваць увагу мінакоў. Пра тактыку хапаць спадцішка распавёў падпалкоўнік Андрэй Іваноў, калі быў сьведкам на судзе супраць 15 затрыманых 6 ліпеня. Усіх іх затрымалі ў розных месцах гораду, калі яны былі ўжо далёка ад плошчы Перамогі, дзе зьбіраліся ўдзельнікі маўклівых пратэстаў.
Цяпер віцебскія міліцыянты здымаюць усё на відэакамэры, каб мець доказы ў судзе. І гэтыя відэадоказы фактычна сфабрыкаваныя, лічыць каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Тацяна Севярынец, якой учора прысудзілі штраф памерам 700 тысяч рублёў за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці пад воплескі. Спадарыня Тацяна камэнтуе перамовы супрацоўнікаў міліцыі, якія таксама запісаліся разам з гукамі вуліцы:
«Адразу відаць, што гэта „заказуха“. Яны казалі, што ўсё гэта не падобна да шэсьця — людзі йдуць і йдуць сабе… Матам лаяліся, што інтэрвалы паміж імі вялікія… Потым крычалі, што мяне няма — бо палявалі на мяне асабіста. Маўляў, навошта здымаем, бо „яе няма“. А потым убачылі: „Во! Севярынец! Севярынец!“. Супакоіліся і пачалі здымаць проста ў твар».
11 ліпеня міліцыянты практычна сарвалі акцыю па зборы грошай для аштрафаваных. Каля галоўпаштамту, дзе была прызначана сустрэча, зноў зьявіўся штатны відэаапэратар, а таксама больш за дзясятак міліцыянтаў у форме ды ў цывільным, ды яшчэ невядомыя асобы з рацыямі-навушнікамі.
Затрыманы каля Галоўпаштамту актывіст аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Зьміцер Пчолкін мяркуе, што міліцыя дужа актывізавалася, каб госьці «Славянскага базару» ня ўбачылі ніякіх палітычных акцый:
«Баяцца, каб не было ніякіх збораў падчас „Славянскага базару“. Каб Славянскага базару» не было, то яны б не перашкаджалі, можа. А так было іх вельмі шмат, і здымалі нас там. Але да мяне падышоў хлопец, паразмаўляў са мной і пакінуў 10 тысяч рублёў».
Ну, і кантракт са мной не працягнулі, ён сказаў: „Ідзі далей мітынгуй!“.
Зьміцер Пчолкін — адзін з аштрафаваных за ўдзел у акцыі 6 ліпеня. Яшчэ аднаго актывіста аргкамітэту па стварэньні партыі БХД, Зьмітра Ліцьвіна, звольнілі з працы — зь ім не працягнулі кантракт на прадпрыемстве «Белвест». Хлопец перакананы — толькі за тое, што ён запрашаў з сабою на плошчу іншых супрацоўнікаў:
«Я „ВКонтакте“ зарэгістраваны. Пазваў аднаго чалавека, другога… дайшло да майстра. Ён кажа: „Куды ты там каго зьбіраеш?“. А што? Гэта ж пасьля працы. Я і яго паклікаў: прыходзьце, кажу, на плошчу Перамогі штосерады… Ну, і кантракт са мной не працягнулі, ён сказаў: „Ідзі далей мітынгуй!“. Я ім усё ў твар выказаў, калі звальнялі, мне губляць ужо няма чаго! І заўтра прыйду ў 19:00!».
ГАРАДЗЕНШЧЫНА
«Пратаколы не супадаюць з тым, што было насамрэч…»
У Горадні працягваюцца суды над удзельнікамі маўклівых акцый 3 і 6 ліпеня. Некаторыя асуджаныя кажуць, што пратаколы судовых паседжаньняў не супадаюць з тым, што адбывалася падчас судоў. Яшчэ некаторых асудзілі завочна.
Гарадзенскія праваабаронцы ня могуць назваць дакладнай лічбы асуджаных удзельнікаў маўклівых акцый. Кажуць, што сёньня іх болей за 70.
Спадара Сяргея асудзілі некалькі дзён таму. Ён сабраўся пісаць скаргу на рашэньне суду — і выявіў, што пратаколы не супадаюць з тым, што было насамрэч у судзе:
«Па-першае, на судзе сьведкі Чарняк і Хацук сказалі, што мяне не затрымлівалі. А тут напісана, што яны прызналі, што затрымлівалі, што я ўдзельнічаў у вулічным шэсьці, не рэагаваў ні на што. Што яны паказвалі мне відэа, а насамрэч паказалі толькі здымак, дзе я стаю і фатаграфую. І гэта ўсе доказы таго, што я ўдзельнік несанкцыянаванага шэсьця».
Дзяўчына Раіса была на вуліцы Савецкай разам з сваім хлопцам. Яна кажа, што да яе падыйшлі з тылу і яна нават ня бачыла, хто яе затрымліваў. І ў судзе, калі яе судзілі — яна атрымала штраф у памеры 25 базавых велічынь, — нават не магла сказаць, ці супраць яе сьведчаць тыя самыя сьведкі.
А ейнага сябра наагул асудзілі завочна, бо не папярэдзілі, што суд перанесьлі на іншы дзень. Дзяўчына кажа :
Яго нават не судзілі, яму проста далі пастанову суду, што ён таксама аштрафаваны на 25 базавых велічынь.
«Ён пайшоў сёньня, але яго нават не судзілі, яму проста далі пастанову суду, што ён таксама аштрафаваны на 25 базавых велічынь. Суд адбыўся безь яго, бязь сьведак. Проста прыйшоў, а пастанова суду ўжо гатовая».
Алега Андрэева разам зь ягоным бацькам затрымалі на Савецкай плошчы за гадзіну да акцыі і адвезьлі ў пастарунак, дзе склалі пратакол. У судзе, са слоў Алега, высьветлілася, што ў пратаколе падпраўлены час і запісаныя новыя дадзеныя, якія не супадаюць з копіяй пратаколу, якую ім выдалі пры затрыманьні.
Судзьдзя, паглядзеўшы такія дакумэнты, адпусьціла іх. Праўда, на гэтым справа ня скончылася. Алег Андрэеў кажа:
«А сёньня раніцай мне патэлефанавалі з РАУСа — маўляў, атрымалі дакумэнты з суду і трэба расьпісацца. Мы прыйшлі, а нам даюць новы пратакол, не пры нас складзены, у якім напісана, што мы а 18:40, знаходзячыся ў грамадзкім месцы, брыдкасловілі і ў сувязі з гэтым былі затрыманыя. Нам сказалі, што прышлюць позвы і мы зноў павінны зьявіцца ў суд».
ГОМЕЛЬШЧЫНА