Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асуджаныя за маўклівыя пратэсты гарадзенцы абвясьцілі галадоўку


Асуджаныя за удзел у акцыях маўклівага пратэсту ў Горадні абвясьцілі галадоўку пратэсту.

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна» са спасылкай на адміністрацыю гарадзенскай турмы, дзе трымаюць асуджаных. Паводле «Вясны», спачатку турэмшчыкі не тлумачылі, чаму не прымаюць для асуджаных харчовыя перадачы, але пад ціскам грамадзян мусілі прызнаць, што вязьні абвясьцілі галадоўку.

У гарадзенскай турме трымаюць некалькі дзясяткаў актывістаў і шараговых удзельнікаў акцый пратэсту па серадах, якія праходзяць па ўсёй краіне ў межах кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі». Сярод затрыманых вядомыя ў Горадні асобы: паэт Юры Гумянюк, журналісты Алесь Дзянісаў і Ігар Банцар, актывіст Зьміцер Бандарчук.

Паводле «Вясны», у менскім ізалятары на Акрэсьціна сёмы дзень трымае сухую галадоўку Юры Салодкі, арыштаваны за ўдзел у акцыі «маўклівага пратэсту» 3 ліпеня на Прывакзальнай плошчы. «У яго ня вельмі моцнае здароўе, а пасьля гэтай галадоўкі будзе яшчэ горш», — перадае словы жонкі вязьня Ганны «Наша ніва».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG