Як паведаміў сайту «Хартыя-97» грамадзкі актывіст Павал Юхневіч, зь менскага ізалятара на Акрэсьціна выехала адразу некалькі аўтазакаў.
«Шэсьць аўтазакаў выехалі з Акрэсьціна і зараз ужо едуць па дарозе ў Жодзіна. Я так разумею, вызваляюць месцы для новых затрыманых», — паведаміў Павал Юхневіч.
Паводле назіральнікаў, у жодзінскі ізалятар могуць пераводзіць зь Менску як звычайных адміністрацыйна затрыманых, так і тых, хто быў асуджаны за ўдзел у акцыях маўклівага пратэсту, якія праходзілі ў Менску 29 чэрвеня, 3 і 6 ліпеня. Паводле праваабаронцаў толькі за гэтыя тры дні ў Менску былі затрыманыя болей за 500 чалавек, зь іх ня меней за палову асуджаныя, у тым ліку да адміністрацыйных арыштаў.
Праваабаронца зь «Вясны» Наста Лойка 7 ліпеня, пасьля чарговай хвалі арыштаў, распавяла Свабодзе: «Паводле нашых дадзеных, на Акрэсьціна ўжо не хапае месцаў для асуджаных, і частку зь іх павязуць адбываць пакараньне ў жодзінскі ізалятар. У прыватнасьці туды трапяць тыя, каго асудзілі ў Заводзкім судзе Менску».
Тыя, хто адбыў суткі на Акрэсьціна распавядаюць пра вельмі дрэнныя бытавыя умовы. «Нас засялілі ў стары корпус, дзе ў камэрах няма ложкаў, там сьпяць на драўляных памостах. Толькі некаторым даюць падсьцяліць старыя матрацы, да якіх нават брыдка дакрануцца. Там дрэнна кормяць, дрэнная вада. Успаміны жахлівыя», — распавёў Павал, адзін з удзельнікаў пратэстных акцый у чэрвені.