Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяну Севярынец вызвалілі. Суд у панядзелак


Тацяна Севярынец
Тацяна Севярынец
9 ліпеня а 12 гадзіне пасьля ночы ў сьледчым ізалятары Тацяну Севярынец даставілі ў суд Кастрычніцкага раёна Віцебску. Там яна запатрабавала адваката, і суддзя Яўген Буруноў перанёс разгляд справы на панядзелак, 14:30. Пасьля Тацяну Севярынец адпусьцілі на свабоду, паведамляе прэсавая служба БХД.

Увечары 8 ліпеня Тацяну Севярынец забралі з дому ў Кастрычніцкі РАУС. Там на яе склалі адміністрацыйны пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці 3 ліпеня, калі з плошчы Перамогі група людзей рушыла да крыжа на Ўсьпенскай горцы на супольную малітву за палітвязьняў.

Учора таксама быў затрыманы і асуджаны на трое сутак арышту знаны віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда. Амаль штогод перад пачаткам фэстывальных імпрэзаў яго затрымліваюць і асуджваюць на «суткі» — каб не «псаваў» імідж гораду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG