Віцебскую каардынатарку аргкамітэту па стварэньні партыі БХД прывезьлі ў Кастрычніцкі РАУС, дзе склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці 3 ліпеня.
Спадарыню Тацяну прывезьлі ў пастарунак падманам. 2 ліпеня да яе дадому прыехалі двое міліцыянтаў і сказалі, што яе чакае на гутарку начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Кастрычніцкага РАУС Аляксандар Каліноўскі. Актывістка адмовілася сустракацца зь міліцэйскім кіраўніцтвам, бо мела пільныя асабістыя справы, і сустрэчу перанесьлі на 8 ліпеня.
Сёньня падчас суду над удзельнікамі акцыі маўклівага пратэсту Тацяна Севярынец нагадала прысутнаму тамсама Аляксандру Каліноўскаму, што прыйдзе да яго на размову. Аднак ён заявіў, што сустрэча зноў адкладаецца: маўляў, на адкрыцьцё «Славянскага базару » чакаюць Аляксандра Лукашэнку, і ён будзе заняты аховай правапарадку.
Тым ня менш каля 19 гадзіны ў кватэру да Севярынцаў зноў зьявіліся міліцыянты. Яны сказалі, што яна абавязаная зьявіцца ў РАУС. Разам з маці на сустрэчу зь міліцыянтамі паехаў Павал Севярынец:
«Але мяне неяк адразу „адсеклі“ — маці завялі ва ўнутранае памяшканьне, я застаўся ў фае. І даведаўся, што на яе складаюць адміністрацыйны пратакол паводле артыкула 23.34 — за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці 3 ліпеня, калі з плошчы Перамогі група людзей рушыла да крыжа на Ўсьпенскай горцы на супольную малітву за палітвязьняў».
Тацяна Севярынец не выключае, што пасьля складаньня пратаколу яе зьмесьцяць у ізалятар часовага ўтрыманьньня на ўсе выходныя — дакладней, на пачатак фэстывалю «Славянскі базар», у адкрыцьці якога бярэ ўдзел Аляксандар Лукашэнка:
«Суд будзе не раней за панядзелак. І тое, як мяне імкнуліся хутчэй прывезьці ў міліцыю, сьведчыць пра канкрэтныя намеры: зрабіць так, каб я нічога не «ўтварыла».
Сёньня ж быў затрыманы і асуджаны на трое сутак арышту вядомы апазыцыянэр Барыс Хамайда. Амаль штогод перад пачаткам фэстывальных імпрэзаў яго затрымліваюць і асуджваюць на «суткі» — каб не «псаваў» імідж гораду.
У Кастрычніцкі РАУС быў дастаўлены і Зьміцер Пчолкін — актывіст аргкамітэту па стварэньні партыі БХД. Зь Зьмітром Пчолкіным міліцыянты правялі «прафіляктычную гутарку» і праз гадзіну адпусьцілі.
Тацяне Севярынец казалі, што давядзецца пачакаць: маўляў, цягам трох гадзін у пастарунак мусіць зьявіцца Аляксандар Каліноўскі, каб зь ёй пагаварыць. Але каля поўначы стала вядома, што спадарыню Тацяну да панядзелка зьмесьцяць у ізалятар часовага ўтрыманьня , а потым будуць судзіць — без усялякіх размоваў.

Тое, як мяне імкнуліся хутчэй прывезьці ў міліцыю, сьведчыць пра канкрэтныя намеры: зрабіць так, каб я нічога не «ўтварыла».