Усевалада Жураўлёва будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці. Дата суду пакуль невядомая.
Пасьля акцыі маўклівага пратэсту ён пайшоў да крыжа на Ўсьпенскай горцы, дзе штодня адбываецца супольная малітва за палітвязьняў.
Хлопец цьвердзіць, што ніякага шэсьця не было: у 19.30 людзі разыходзіліся з плошчы Перамогі хто куды хацеў – і ніхто не заклікаў кагосьці пайсьці разам. Людзі разыходзіліся купкамі, а тое, што спыняліся папляскаць у ладкі на цэнтральнай вуліцы – нельга лічыць правапарушэньнем. З гэтым мусілі пагадзіцца і міліцыянты, якія складалі пратакол. Аднак яны казалі, што групы людзей, ідучы па ходніках, стваралі перашкоды іншым мінакам.
Спадар Жураўлёў распавёў, што пратакол пра адміністратыўнае парушэньне быў складзены вечарам 5 ліпеня ў кватэры, якую ён здымае. Незразумела, якім чынам супрацоўнікі міліцыі вызначылі яго асобу і месца жыхарства. Вонкава хлопца пазналі па відаэзапісах з вулічных відэакамэр і па апэратыўных відэаздымках – так патлумачылі міліцыянты, складаючы пратакол.
На “гуляньнях” па плошчы Перамогі Ўсевалад Жураўлёў бываў кожную сераду. На мінулых выбарах працаваў назіральнікам. Таму ўвагай з боку міліцыянтаў ён ня дужа зьдзіўлены.