Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Будславе вернікі пратэставалі перад міліцэйскімі загарадкамі


Вернікі на каленях перад загародкамі. Фота Кастуся Шыталя.
Вернікі на каленях перад загародкамі. Фота Кастуся Шыталя.
У вёсцы Будслаў Мядзельскага раёну сёньня распачынаюцца ўрачыстасьці з нагоды сьвята абраза Маці Божай Будслаўскай. На падыходах да месца правядзеньня ўрачыстасьцяў пілігрымы Віцебшчыны правялі акцыю пратэсту. Вернікаў абурылі дзеяньні міліцыянтаў, якія забаранялі людзям мець пры сабе парасоны. Група вернікаў каля тысячы чалавек сталі на калені і прасьпявалі малітоўны гімн «Магутны Божа».

Пілігрымы ляглі крыжам.

Ад міліцэйскага ачапленьня яны вярнуліся ў намётавы лягер. Там людзі пакінулі так званыя забароненыя рэчы і вярнуліся да месца сьвяткаваньня. Тым ня менш яны расцэньваюць свае дзеяньні як акцыю пратэсту супраць умяшаньня сілавікоў у хаду рэлігійнага сьвяткаваньня.

Пілігрымы вяртаюцца ў намётавы лягер.

Штогод на Будслаўскі фэст прыходзяць і прыяжджаюць тысячы вернікаў з розных гарадоў і мястэчак Беларусі. Апошнімі гадамі людзей, у тым ліку сьвятароў і законных сясьцёр, прапускаюць да месца ўрачыстай малітвы каля сьценаў Будслаўскага касьцёлу праз мэталашукальнікі, праводзячы пры гэтым надгляд асабістых рэчаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG