Расійскае адкрытае акцыянэрнае таварыства "Інтэр РАТ ЕЭС" апоўначы 29 чэрвеня спыніла экспарт электраэнэргіі ў Беларусь. Прычына - адсутнасьць чарговага плацяжу ў памеры 600 мільёнаў расейскіх рублёў (21,3 млн. даляраў ЗША) для пагашэньня запазычанасьці, паведамляе БелаПАН
"На 22.00 аўторка плацёж не паступіў. Мы пацьвярджаем, што ў 00.00 29 чэрвеня часова цалкам абмяжоўваем пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь. Чакаем паступленьня плацяжу ў бліжэйшыя дні", - прыводзіць РІА "Новости" словы прадстаўніка кампаніі.
Урад Расеі чакае, што Менск пагасіць запазычанасьць за спажытую электраэнэргію ў бліжэйшы час і яе пастаўкі ў краіну будуць ажыцьцяўляцца ў нармальным рэжыме, заявіў журналістам у Маскве 28 чэрвеня віцэ-прэм'ер Расеі Ігар Сечын. Ён адзначыў, што доўг Беларусі за пастаўкі электраэнэргіі ў сакавіку-траўні складае каля 1,2 мільярдаў расійскіх рублёў і за чэрвень можа вырасьці яшчэ на 400 мільёнаў.
Сечын таксама паведаміў, што па стане на 24 чэрвеня Беларусь пералічыла кампаніі "Інтэр РАО ЕЭС" каля 8 мільёнаў рублёў, або 1,3% ад наяўнага доўгу.
Віцэ-прэм'ер падкрэсьліў: плянаванае абмежаваньне паставак электраэнэргіі ў Беларусь не мае палітычнай падаплёкі -- гаворка ідзе аб узаемадзеяньні энэргетычных кампаній. Гэта "абсалютна рынкавыя працэсы: электраэнэргія павінна быць аплачана", заявіў Сечын.
Ён адзначыў, што абмежаваньне паставак электраэнэргіі ў Беларусь не паўплывае на энэргабясьпеку Калінінградзкай вобласьці Расеі не адаб'ецца на энэргазабесьпячэньні беларускіх спажыўцоў.
Праблемы з пастаўкамі узьніклі з-за крызісу на валютным рынку. Канцэрн "Белэнэрга" сутыкнуўся з праблемай канвэртацыі валюты.
9 чэрвеня кампанія "Інтэр РАТ" абмежавала пастаўкі з-за наяўнасьці запазычанасьці. Першапачаткова поўнае спыненьне паставак у выпадку непагашэньня доўгу плянавалася на 22 чэрвеня, аднак затым было прынята рашэньне перанесьці яго на 27 чэрвеня.
Па выніках перамоў быў складзены і падпісаны графік плацяжоў, згодна з якім Менск абавязаўся пагасіць запазычанасьць за расейскую электраэнэргію да 5 ліпеня. 13 чэрвеня пастаўкі ў Беларусь былі поўнасьцю адноўлены, а 15-га "Белэнэрга" пералічыла першы транш плацяжу па запазычанасьці ў памеры 600 мільёнаў расійскіх рублёў - доўг за сакавік.
23 чэрвеня прэм'ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч падчас візыту ў Санкт-Пецярбург заявіў, што Беларусь цалкам разьлічыцца за пастаўленую электраэнэргію да 28 чэрвеня. Паводле яго слоў, у Беларусі дастаткова магутнасьцей, каб забясьпечыць унутраны рынак у электраэнэргіі цалкам, "нават з лішкам", аднак некаторыя энэргетычныя магутнасьці "не вельмі эфэктыўныя".
Аднак грошы ў Маскву не паступілі да гэтага часу.
Афіцыйныя прадстаўнікі Беларусі сытуацыю не камэнтуюць.
Доля расійскай электраэнэргіі складае 12% у балянс сутачнага энэргаспажываньня краіны. Якая выпрацоўваецца ў Беларусі электраэнэргія даражэй за імпартаваную з Расеі, так як для яе вытворчасьці практычна паўсюдна выкарыстоўваецца прыродны газ, які закупляецца ў Расеі