Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акудовіч: «З выхадам кнігі Бахарэвіча я віншую ўсю беларускую прозу»


Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч
«Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча» — так называецца новая кніга сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе», якая толькі што выйшла з друку. 29 чэрвеня яна будзе прэзэнтавацца ў кнігарні «логвінаЎ», а сёньня сваімі чытацкімі ўражаньнямі ад новага выданьня дзеліцца філёзаф Валянцін Акудовіч.

«Некалі я пісаў: „Эсэ — мужны жанр. У апавяданьні аўтар распранае на людзях героя, у эсэ распранаецца сам“. Гэта і робіць Альгерд Бахарэвіч у сваёй кнізе эсэяў, але робіць гэта значна больш радыкальна за іншых аўтараў. Ён ня толькі скідвае зь сябе ўсю апратку, натуральна, улучна зь фігавым лістком. Ён, калі можна так сказаць, вызваляе сябе і ад уласнай скуры, каб выставіць на публічны паказ усю анатомію свайго цела. І дзеля гэтай мэты Альгерд вынаходзіць адзіна магчымы спосаб — хваробу. Бо нішто не распранае нас так поўна і дарэшты, як нашы хваробы.

Але эсэ вызначае ня толькі мера мужнасьці. У ня меншай ступені яго вызначае і мера нашага мысьленьня. Эсэ, якое ня мысьліць, — гэта лірычная замалёўка. Кніга Альгерда выразна засьведчыла, што беларуская проза пачала інтэнсіўна мысьліць, як яно і належыць эўрапейскай літаратуры. І таму з выхадам гэтай кнігі я віншую ня толькі Альгерда, але ўсю беларускую прозу».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG