Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Пачобутам. Пракурор просіць 3 гады зьняволеньня

абноўлена

24 чэрвеня а 10-й гадзіне ў судзе Ленінскага раёну Горадні аднавіўся закрыты працэс над журналістам Андрэем Пачобутам.


10.40 Выйшлі адвакаты Ўладзімер Кісялевіч і Аляксандар Бірылаў. Адвакат Кісялевіч паведаміў, што спрэчкі адкладзеныя да 10 гадзінаў 28 чэрвеня. Сёньня выступіў толькі пракурор. Яго выступ цягнуўся прыблізна 10 хвілінаў. Ён папрасіў пакараць Андрэя Пачобута трыма гадамі зьняволеньня. Спрэчкі сёньня не адбыліся.

Адвакат Уладзімір Кісялевіч паведаміў, што пракурор патрабуе зьняволіць Андрэя Пачобута на тры гады.


Адвакат Аляксандар Бірылаў

10.10 Апэратар дзяржаўнага тэлебачаньня з ганку будынку суда здымае людзей, якія прыйшлі да суду. Іншым апэратарам не дазваляюць ставіць камэру на ганак.

10.00 Ля будынку суду зьявілася здымачная група дзяржаўнага тэлебачаньня.

Упершыню за час працэсу Пачобута прыехала здымачная група дзяржаўнага тэлебачаньня, яна разьмясьцілася на ганку суда.

9.50 Да будынку суду зраніцы падыйшло некалькі журналістаў і актывістаў Саюзу палякаў. Адзін зь іх – Ігар Банцар – вырашыў зайсьці з падворку, каб убачыць, як у будынак заводзяць Пачобута.

Затрыманы журналіст Ігар Банцар, які спрабаваў убачыць, як у суд прывязуць Андрэя Пачобута

Да Банцара падыйшоў чалавек у цывільным і паспрабаваў яго затрымаць.

Банцар забег за агароджу шпіталя, што знаходзіцца побач. Чалавек у цывільным выклікаў нарад міліцыянтаў (5 чалавек), якія ў выніку затрымалі Ігара Банцара і павезьлі ў Ленінскі райадзьдзел міліцыі.

Міліцыянт правярае дакумэнты ў журналіста перад судовым будынкам.

17 чэрвеня Андрэю Пачобуту было наноў выстаўлена абвінавачаньне. Артыкулы наконт абразы (368-1) і паклёпу (367-1) адносна прэзыдэнта ў ім засталіся, толькі больш як у два разы павялічыўся тэкст. Па першым зь іх прадугледжана пакараньне да двух гадоў зьняволеньня, па другім — ад двух да чатырох гадоў. Падставы пракуратура знайшла ў артыкулах Пачобута ў «Газэце выборчай», у ягонай калёнцы на сайце «Беларускі партызан», а таксама ў адным з допісаў у «Жывым журнале».

У мінулыя гады па абвінавачваньні ў абразе прэзыдэнта да розных тэрмінаў зьняволеньня і абмежаваньня волі былі асуджаныя лідэры прадпрымальніцкага руху Валер Леванеўскі і Аляксандар Васільеў, палітык Андрэй Клімаў, журналіст і палітык Віктар Івашкевіч, журналісты Павал Мажэйка і Мікола Маркевіч, праваабаронца Кацярына Садоўская, актывіст рабочага руху Мікалай Разумаў. Спрабавалі прыцягнуць да адказнасьці паводле адпаведнага артыкулу пісьменьніка Ўладзімера Падгола, праваабаронцу Аксану Новікаву.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG