Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судовыя выканаўцы наведалі кватэру Пачобутаў


Аксана Пачобут і Яна Пачобут, жонка Андрэя Пачобута з дачкой
Аксана Пачобут і Яна Пачобут, жонка Андрэя Пачобута з дачкой
Судовыя выканаўцы наведалі ў Горадні кватэру сямі’і журналіста “Газэты выборчэй” Андрэя Пачобута.

Жонка журналіста Аксана Пачобут паведаміла “Свабодзе”, што выканаўцы хацелі апісаць маёмасьць, каб спагнаць штрафы з мужа.

Але яна сказала, што ўся пабытовая тэхніка была апісаная раней КДБ пасьля таго, як супраць Андрэя была распачатая крымінальная справа наконт абразы і паклёпу адносна прэзыдэнта.


Судовы працэс над журналістам пачаўся 14 чэрвеня. Наступнае паседжаньне – 23 чэрвеня.

Пачобута абвінавацілі ў паклёпе і абразе кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Падставы пракуратура знайшла ў артыкулах у «Газэце Выборчай», у калёнцы Пачобута на сайце «Беларускі партызан», а таксама ў адным з допісаў у LiveJournal.

Журналісту выстаўлена абвінавачаньне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу РБ — 368, частка 1 — «абраза» і 367, частка 1 — «паклёп» адносна прэзыдэнта. Па першым зь іх прадугледжана пакараньне да двух гадоў зьняволеньня, па другім — ад двух да чатырох гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG