Тэма эканамічнага крызісу, яго праяваў і наступстваў — галоўная ў нашай пошце апошніх тыдняў. У людзей зьніжаюцца рэальныя заробкі і пэнсіі. Тавары і паслугі, якія яшчэ некалькі месяцаў таму былі звыклымі, становяцца недаступнымі. Шмат каму давялося адмяніць загадзя плянаваны летні адпачынак на моры: нават калі беларускія рублі на яго і ўдалося сабраць, набыць замежную валюту ў айчынных банках амаль немагчыма.
Куды падзелася абяцаная ўладамі стабільнасьць? Што сталася з так званым "беларускім эканамічным цудам"? Якія настроі пануюць у цяперашнім беларускім грамадзтве? З аднаго зь лістоў на гэтую тэму і пачну сёньняшнюю размову. Наш даўні слухач і аўтар Мікалай Волчык зь вёскі Зіновічы Пружанскага раёну піша:
"Вось і настаў момант, калі папулісцкая ідэалёгія не вытрымлівае выпрабаваньня жыцьцёвай практыкай. Згадайма галоўную афіцыйную тэзу, разьлічаную на абываталя дзеля падаўжэньня неабмежаванай улады адной усім вядомай асобы: "Абапіраючыся на ўласныя сілы, на свой працоўны, навуковы патэнцыял, мы дасягнулі значных посьпехаў у эканоміцы, не дапусьцілі ўзрушэньняў, якія адбываюцца ў іншых дзяржавах, забясьпечылі стабільнае і спакойнае разьвіцьцё Беларусі". Колькі разоў мы чулі падобныя словы з вуснаў нашага ўсенароднаабранага! Многія ім верылі. Але цяпер ранейшы электарат улады пачынае абуджацца розумам і сумняецца ў праўдзівасьці афіцыйных СМІ. Эканамічны і фінансавы крызіс сур'ёзна пахіснуў аўтарытэт улады. Ну сьмешна цяпер спрабаваць паўтарыць андропаўскія экспэрымэнты. А чаго вартае абяцаньне, што празь некалькі гадоў мы будзем жыць, як у Эўропе, і атрымліваць па тысячы даляраў?
Абываталь задаецца пытаньнямі: "Што з намі будзе далей?", "Калі і чым усё гэта скончыцца?". Так, сёньня беларусы асэнсавалі, што ўрэшце настаў час для пераменаў. Ідэалізацыя спакою і стабільнасьці не спрацоўвае, бо ўсе бачаць, што гэта стала проста надакучлівым зьдзекам з грамадзтва.
Спадар Жданко, прыватныя гутаркі сьведчаць пра істотныя зьмены ў поглядах, ацэнках рэаліяў жыцьця простымі людзьмі. Я сам гэтаму сьведка. Апошнім часам нярэдка чую на свой адрас: "О-о, вы калісь праўду казалі, што нас неўзабаве чакае". Напэўна, нішто так не мяняе погляды на палітыку і жыцьцёвыя рэаліі, як цэньнікі ў крамах (нават у нашай вёсцы); малыя пэнсіі (400—450 тысяч беларускіх рублёў); падзеньне заробкаў у гаспадарцы; кошт паслугаў... Ох, ну колькі яшчэ трэба вучыцца нашым людзям, каб не рабіць такіх фатальных памылак! 17 год, аказваецца, для гэтага мала. Занадта слабую аплявуху далі менчукі 19-га сьнежня гэтым "вяршыцелям лёсаў".
У грамадзкіх настроях беларусаў, сапраўды, у апошнія месяцы адбываюцца істотныя зьмены і зрухі. Каб упэўніцца ў гэтым, ня трэба нават чакаць апошніх дасьледаваньняў незалежных сацыёлягаў. Дастаткова паслухаць, пра што размаўляюць людзі ў крамах, на рынках, у грамадзкім транспарце. Крэдыт даверу да ўлады калі і застаецца, дык вельмі нязначны. Ён раствараецца ў банкаўскіх чэргах, дзе людзі тыднямі ня могуць набыць дзьвесьце даляраў, каб зьезьдзіць да сваякоў ва Ўкраіну ці Расею; у рабочых курылках, дзе працоўны люд параўноўвае свае заробкі з цэнамі ў крамах... Людзі яўна ня хочуць жыць далей у тых умовах, што стварыла ім улада сваёй палітыкай. Іншая справа — якое выйсьце могуць мець гэтыя пратэстныя настроі ў краіне, дзе ўжо прынамсі пятнаццаць год няма свабодных выбараў, а незьмяняльны кіраўнік не зьбіраецца нікому саступаць месца ля стырна.
З крытыкай на адрас уладаў за дапушчаныя эканамічныя правалы не пагаджаецца наш слухач Аляксей Гагін са Смаргоні. У сваім кароткім лісьце на "Свабоду" ён піша:
"Ваша радыё абвінавачвае беларускі ўрад у лібэралізацыі цэн. А я лічу, што любы ўрад пайшоў бы на гэта. Такая склалася эканамічная сытуацыя — іншага выйсьця няма".
Наша радыё, спадар Гагін, нікога не абвінавачвае. Мы паведамляем пра найбольш важныя падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі і вакол яе, аналізуем актуальныя праблемы, даем слова экспэртам, палітыкам, а таксама проста актыўным слухачам, якія тэлефануюць і пішуць на "Свабоду". Многія зь іх з вашым сьцьвярджэньнем пра невінаватасьць ураду не пагаджаюцца. Калі яшчэ ўчора кіраўнікі Нацбанку і ўраду цьвёрда абяцалі, што ніякай дэвальвацыі нацыянальнай валюты не дапусьцяць, а сёньня рубель абясцэньваецца амаль напалову — то нехта ж павінен несьці адказнасьць за такі падман...
Прычыны і наступствы жорсткага эканамічнага крызісу, у які ўсё больш паглыбляецца беларускае грамадзтва, турбуюць і нашага даўняга слухача і аўтара Міхася Данько з Давыд-Гарадка Столінскага раёну. У сваім лісьце на "Свабоду" ён піша:
"Усё ж такі ўлады разумеюць, хто і як можа вывесьці краіну з эканамічнага крызісу. Не выпадкова ж прэм'ер Мясьніковіч запрасіў на кансультацыйную сустрэчу Станіслава Багданкевіча — аднаго зь лідэраў апазыцыйнай Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Усім вядома, што эканоміка можа эфэктыўна працаваць толькі ва ўмовах палітычнай стабільнасьці. І таму Багданкевіч прапанаваў у першую чаргу спыніць палітычныя рэпрэсіі, вызваліць палітвязьняў — і пачаць эканамічныя рэформы пры падтрымцы міжнароднай супольнасьці. Але ж хіба гэтая ўлада можа абысьціся без палітычных рэпрэсіяў? Вось вам і адказ на пытаньне: чаму мы так жывем і колькі гэта будзе працягвацца.
Як тут спадзявацца на сумленныя выбары, калі ўлада лічыць, што народ выбраў яе ў 1994-м годзе раз і назаўсёды? Праўда, камуністычная ўлада таксама гэтак лічыла — але ўрэшце ўсё ж пралічылася. Дык ейная дыктатура цягнулася з 1917-га і ажно да 1991-га. Але цяпер мы перажываем інфармацыйны бум, час ідзе значна хутчэй, чым раней. Думаю, нашы правіцелі гэта разумеюць. Але ж уладу так ня хочацца аддаваць! Таму і не дапускаюць палітычнага плюралізму і свабодных выбараў. Але час няўмольны — ніякімі дэкрэтамі, указамі і нават АМОНам яго ня спыніш і не павернеш назад".
Варта адзначыць, спадар Міхась, што тая сустрэча Міхаіла Мясьніковіча са Станіславам Багданкевічам, якую вы згадваеце ў сваім лісьце, была неафіцыйная. І запрашаў на яе Мясьніковіч Багданкевіча не як аднаго зь лідэраў АГП, а як свайго былога калегу, старшыню Нацыянальнага банку, зь якім нямала працаваў разам на пачатку 90-х гадоў, калі быў адным з кіраўнікоў тагачаснага Савету Міністраў падчас прэм'ерства Вячаслава Кебіча.
Аўтар наступнага ліста Ўладзімер Лугаўцоў зь Менску разважае пра сёньняшнія беларускія рэаліі, а таксама выказвае ўласны пункт гледжаньня на тое, як у цяжкіх жыцьцёвых умовах шукаць і знаходзіць духоўную падтрымку. Спадар Уладзімер піша:
"Цяжкавата праходзіць першае паўгодзьдзе 2011-га году. Пачалося ўсё для сем'яў сотняў беларусаў з арыштаў і турмаў, а сёньня звар'яцелі цэны. Немагчыма зарабіць грошы на хоць якое-небудзь адносна годнае жыцьцё ўласнай працай, "з мазаля" — як казаў калісьці мой бацька Аляксандар Андрэевіч Лугаўцоў, машыніст-паравозьнік з Магілёва.
Стаяць сёньня перад кожным думаючым беларусам цяжкія пытаньні: як пражыць у гэтых абставінах годна і чынна, як не паддацца роспачы, выжыць і захаваць здароўе; як падтрымаць родных і блізкіх?
Адзінае, што зможа даць падказку ў цяжкіх роздумах, — дык гэта думкі і ўспаміны тых, хто годна перажыў яшчэ больш змрочныя часіны. Маю на ўвазе ўспаміны нашых вядомых беларусаў — Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Сяргея Грахоўскага, Валянціна Тараса. Дзякуй Радыё Свабода — пачуў успаміны яшчэ адной мудрай беларускі — Галіны Руднік. Якая сіла духу! Якая годнасьць і шляхетнасьць! Буду вельмі ўдзячны, калі вы зможаце даслаць мне кнігу Галіны Руднік.
З задавальненьнем слухаю і вельмі цікавыя і вартыя ўспаміны Сяргея Навумчыка, аднаго з тых 27-мі дэпутатаў-беларусаў, якія 20 год таму заканадаўча заявілі ўсяму сьвету: "Незалежнай Беларусі — жыць!" і ўпершыню ўзьнялі ў Авальнай залі паседжаньняў наш бел-чырвона-белы сьцяг. Гэта — вельмі своечасовы напамін усім нам".
Сапраўды, вельмі многія людзі ў сёньняшняй Беларусі вымушаны задумацца над тым, як выжыць у такіх умовах, якая будучыня чакае іх ды іхных дзяцей і чаму стала магчымай сытуацыя, калі трэба змагацца за тое, каб ня трапіць у галечу. Перад прэзыдэнцкімі выбарамі значная колькасьць такіх людзей падобных пытаньняў сабе не задавала, а да тых, хто папярэджваў пра хуткі крах беларускай эканамічнай мадэлі, не прыслухоўвалася. За свой палітычны і маральны выбар даводзіцца плаціць высокую цану.
На заканчэньне — ліст ад нашай юнай слухачкі Хрысьціны Багданоўскай з пасёлку Акцябрскі Смалявіцкага раёну. Яна піша:
"Дзень добры, паважаная "Свабода"! Мяне завуць Хрысьціна. Мой тата заўсёды знаходзіцца ў дарозе і слухае вашы перадачы. А я, каб быць у курсе апошніх навінаў, праглядаю ваш сайт у інтэрнэце. Бацьку і мне вельмі спадабаўся цыкл успамінаў Галіны Руднік "Птушкі пералётныя". Зараз мы даведаліся, што гэтыя ўспаміны выдадзены і вы можаце даслаць кнігу. Былі б вельмі ўдзячны, калі б вы зрабілі такую ласку. Не пакрыўдзімся, калі вышлеце і яшчэ якую-небудзь кнігу зь "Бібліятэкі Свабоды" (калі яны ў вас, вядома, яшчэ засталіся).
І вы, Хрысьціна, і многія іншыя аўтары лістоў, якія зьвярнуліся да нас з падобнымі просьбамі, неўзабаве атрымаеце (а шмат хто ўжо атрымаў) новую кнігу з сэрыі "Бібліятэка Свабоды", пра якую з такім зацікаўленьнем нам пісалі.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на "Свабоду". З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма "Паштовая скрынка 111" выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by