Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Расеі — супраць санкцыяў Эўразьвязу


Санкцыі Эўразьвязу супраць Беларусі непрадуктыўныя, перакананы ўпаўнаважаны МЗС Расеі па пытаньнях правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права Канстанцін Далгоў.

"Некаторыя нашы заходнія партнэры спрабуюць паспрыяць вырашэньню праблемаў у праваабарончай галіне ў Беларусі. Імі робіцца акцэнт на жорсткія захады, санкцыі… Лічым, што такая палітыка непрадуктыўная, які б складаны ні быў дыялёг у галіне правоў чалавека", — цытуе Далгова Інтэрфакс.

Афіцыйнае выданьне Эўразьвязу "Official Journal of the European Union" апублікавала дадаткі да сьпісу асобаў, на якіх пашыраюцца візавыя і фінансавыя санкцыі Эўразьвязу. Да "чорнага сьпісу" дадаліся чатыры фізычныя і тры юрыдычныя асобы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG