Былы прэтэндэнт на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах Сяргей Рыжоў апавёў, што яго гвалтам завезьлі ў пракуратуру ды пагражалі наступнымі затрыманьнямі.
Паводле Сяргея Рыжова, каля 16-й гадзіны яму патэлефанавалі зь Першамайскага РАУС Віцебску, і нейкі чалавек, які назваўся супрацоўнікам міліцыі, спытаў, на які адрас прывезьці позву ў пракуратуру. Спадар Рыжоў сказаў, што ён знаходзіцца ў паліклініцы, і позву прывезьлі туды. Зьявіцца ў пракуратуру на нейкую гутарку патрабавалася неадкладна, але ў Сяргея Рыжова былі іншыя пільныя справы.
Перанесьці сустрэчу не ўдалося: яго гвалтам зацягнулі ў машыну і завезьлі ў абласную пракуратуру. Супрацоўніца пракуратуры Алена Казлова запатрабавала ад Сяргея Рыжова тлумачэньняў наконт закліку да бестэрміновага агульнанацыянальнага страйку.
Даваць тлумачэньні Сяргей Рыжоў адмовіўся, і яго накіравалі да намесьніка пракурора Віцебскай вобласьці Георгія Каранько. Там актывіста асабіста папярэдзілі наконт адміністрацыйнай адказнасьці за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі і прыгразілі пакараньнем у выглядзе штрафу альбо арышту.
Сяргей Рыжоў кажа, што выклік у пракуратуру не зьмяніў ягоных плянаў. Ён па-ранейшаму прапануе ўсім жыхарам Беларусі распачаць бестэрміновы страйк з 3 ліпеня — у гэты дзень выйсьці на цэнтральную плошчу свайго населенага пункту. А з 4 ліпеня выкарыстоўваць любую нагоду, каб ня йсьці на працу ці вучобу.
Мэты страйку сфармуляваныя ў звароце Сяргея Рыжова — гэта «адстаўка Аляксандра Лукашэнкі, вызваленьне палітвязьняў і правядзеньне новых выбараў прэзыдэнта».