Віцебскія экс-прэтэндэнты на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах разам выступаюць за рэфэрэндум аб адстаўцы Аляксандра Лукашэнкі. Першым пра неабходнасьць такога рэфэрэндуму заявіў Уладзімер Правальскі, абвясьціўшы пра стварэньне ініцыятыўнай групы. Цяпер яго падтрымаў і Сяргей Рыжоў.
Звольнены пасьля прэзыдэнцкіх выбараў супрацоўнік Віцебскага садавінагародніннага камбінату "Ноўка" спадар Рыжоў распаўсюдзіў адкрыты ліст "За рэфэрэндум". Ён піша, што сябры Беларускай кансэрватыўнай партыі "Белая Русь", якую ён цяпер стварае, а таксама ягоныя аднадумцы — прыхільнікі руху "За новы сьвет" далучаюцца да ініцыятывы Ўладзімера Правальскага. Бо таксама лічаць, што "дыктатарскі рэжым Аляксандра Лукашэнкі ня можа быць аб’ектам грамадзкага дыялёгу , а тым больш — прызнаньня", і што "прадметам перамоваў з дыктатурай могуць быць толькі ўмовы яе добраахвотнай адмовы ад улады".
Сяргей Рыжоў меўся браць удзел у мінулых прэзыдэнцкіх выбарах, але сышоў з выбарчай гонкі, заявіўшы, што ва ўмовах ціску яго ініцыятыўная група ня можа сабраць неабходнай для рэгістрацыі колькасьці подпісаў.
Прадпрымальнік Уладзімер Правальскі, які выступіў з прапановай рэфэрэндуму за адстаўку Аляксандра Лукашэнкі, вылучаўся на кандыдата ў прэзыдэнты. Аднак Цэнтравыбаркам не зарэгістраваў ягонай кандыдатуры, прызнаўшы сапраўднымі толькі 118 подпісаў, сабраных за яго вылучэньне.