Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька патрабуе спыніць крымінальную справу


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька зьвярнуўся да начальніка аддзелу сьледчага ўпраўленьня папярэдняга расьсьледаваньня ГУУС Менгарвыканкаму Анатоля Сукалы з прапановай спыніць крымінальную справу альбо хаця б зьняць забарону на выезд.

Пра гэта гаворыцца ў звароце, накіраваным кіраўніку сьледчай групы.

Анатоль Лябедзька дагэтуль не атрымаў афіцыйнага дакумэнту пра падаўжэньне тэрмінаў расьсьледаваньня крымінальнай справы. Ён быў затрыманы ў ноч на 20 сьнежня 2010 году ў Менску і вызвалены зь СІЗА КДБ 6 красавіка пад падпіску аб нявыезьдзе. Палітыку прад’яўленае абвінавачваньне па двух частках крымінальнага артыкула «масавыя беспарадкі».

Паводле сьледчага, расьсьледаваньне па крымінальнай справе было падоўжанае, аднак афіцыйных дакумэнтаў пра гэта Лябедзька не атрымаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG