Пракурор Гарадзенскага раёна Анатоль Іванюк прызнаў дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі ўвечары 12 чэрвеня па разблякаваньні праезнай часткі дарогі паблізу пункта пропуску «Брузгі» законнымі і адэкватнымі сытуацыі.
Пра гэта БелаПАН паведамілі ў пракуратуры Гарадзенскай вобласьці.
Раённы пракурор быў відавочцам пікету, які арганізавалі каля 200 чалавек перад пунктам пропуску, перагарадзіўшы дарогу, расказаў старшы памочнік пракурора вобласьці Вячаслаў Ігнацік.
Паводле Ігнаціка, па факце несанкцыянаванага пікетаваньня пракуратурай Гарадзенскага раёна праводзіцца праверка на прадмет наяўнасьці або адсутнасьці ў дзеяньнях завадатараў складу крымінальнага злачынства. Устанаўліваецца чалавек, які распыліў слезацечны газ, у выніку чаго пацярпеў супрацоўнік міліцыі і ўдзельнік акцыі.