Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэмы ўроцлаўскага Глябальнага форуму - ад Афрыкі да Беларусі


Сёньня ў польскім Уроцлаве пачаў працу другі штогадовы Глябальны форум, на якім каля 200 уплывовых эўрапейскіх і амэрыканскіх палітыкаў і інтэлектуалаў абмяркоўваюць адказы на самыя вострыя выклікі нашага часу.

Трансатлянтычныя адносіны і Ўсходняе партнэрства, роля Цэнтральнай Эўропы ў сусьветнай эканоміцы і энэргетычная палітыка, будучыня Беларусі і пострэвалюцыйных краін паўночнай Афрыкі – асноўныя тэмы дыскусіяў на форуме. Вельмі важная для гаспадароў тэма – польскае старшыняваньне ў Эўразьвязе, якое пачынаецца 1 ліпеня сёлета.

Працу форуму асьвятляе аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.

Соўсь: Юры, ў чым асаблівасьць гэтага форуму, чым ён адрозьніваўся ад шматлікіх іншых канфэрэнцый падобнага кшталту?

Дракахруст: Найперш кідаецца ў вочы высокае прадстаўніцтва на форуме. Прэзыдэнт і міністар замежных спраў Польшчы, прэм'ер-міністар Малдовы, былы кандыдат у прэзыдэнты ЗША. Я зьвярнуў увагу на асаблівасьць – амаль не было прадстаўнікоў Заходняй Эўропы. Форум сымбалізаваў транслатлянтычныя сувязі ЗША і новай Эўропы, прычым ня толькі краін Эўразьвязу, але і іх суседзяў – Малдовы і Украіны.

Соўсь: Вы сказалі пра высокі ўзровень прадстаўніцтва на форуме. Што галоўнае вы адзначылі б у выступах прэзыдэнта Камароўскага і міністра замежных справаў Сікорскага?

Дракахруст: Прэзыдэнт Камароўскі зазначыў, што Польшча адчувае сябе адказнай за падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. Сярод іншага ён сказаў:

«Вызначаючы новыя мэты і задачы, мы не павінны забываць пра старыя мэты і задачы, дапамагаючы краінам Паўночнай Афрыкі, не забываць пра ўсход Эўропы.

У якасьці падзякі за нашы посьпехі, мы адчуваем адказнасьць за падтрымку працэсаў дэмакратызацыі, заахвочваньне дэмакратычных сілаў у Беларусі. У гэтай краіне назіраецца рэгрэс. Беларусь зьяўляецца вялікай праблемай для ўсіх людзей, якія думаюць аб свабодзе і дэмакратыі”.

Міністар Сікорскі сказаў, што прасоўваньне дэмакратыі – адна з галоўных мэтаў польскага старшынёўства ў ЭЗ. Створаны фонд падтрымкі дэмакратыі (100 млн. Эўра) у тых краінах у якіх яна падаўляецца. Ажыцьцяўляецца наўпроставая дапамога, без пасярэдніцтва польскіх партнэрскіх арганізацый.

Соўсь: Як ішла дыскусія на беларускай панэлі?

Дракахруст: Старшыня дэлегацыі Эўрапарлямэнту па сувязях з Беларусьсю Яцэк Пратасевіч заявіў, што адна з мэтаў польскага старшыняваньня ў ЭЗ – дамагчыся эканамічных санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, пераканаць прадстаўнікоў тых краінаў, якія выступаюць супраць: Італія, Літва, Латвія, Кіпр

Былы намеснік старшыні Эўрапарлямэнту. Януш Анышкевіч выказаў задавальненьне тым, што супраць Беларусі не ўвялі эканамічных санкцыяў. Тым самы, паводле яго, не далі магчымасьці беларускай уладзе ўскласьці віну за эканамічны і валютны крызіс на Эўропу, на санкцыі.

Станіслаў Шушкевіч выступіў вельмі жорстка і заклікаў да жорсткіх захадаў Эўропы адносна Беларусі. Гісторыя апошніх гадоў, сказаў ён – “гісторыя здрады Эўропы яе прынцыпам”.

Аляксандар Мілінкевіч зазначыў, што санкцыі паставяць пад пагрозу незалежнасьць, прывядуць да зьмяншэньня праэўрапейскіх настрояў, зьнізяць аўтарытэт апазыцыі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG