Госьць Начной Свабоды – мянчук Аляксандар Рэдзькін, якога за ўдзел у акцыі «Стоп-бэнзін» 7 чэрвеня затрымалі, а 8 чэрвеня аштрафавалі на 525 тысяч рублёў.
Соўсь: Сёньня Аляксандар Лукашэнка загадаў зьнізіць цэны на аўтамабільнае паліва да 4 з паловай тысячаў. Ці вы лічыце гэта вынікам акцыі “Стоп-бэнзін”?
Рэдзькін: Безумоўна, адзін з фактараў - тое, што нас заўважылі.
Соўсь: А ці вы вы верыце абяцаньням кіраўніка краіны, што надалей рэзкага росту коштаў на аўтамабільнае паліва ня будзе?
Рэдзькін: Ды не, напэўна будзе. Можа не цяпер - празь месяц-два.
Соўсь: Вы былі затрыманыя ўчора падчас акцыі "Стоп-бензін", калі спрабавалі абараніць сваю жонку ад міліцыянта, ноч правялі на Акрэсьціна, сёньня вам прысудзілі штраф 525 тысячаў рублёў, суд доўжыўся 10 хвілін. Якія ў вас ад усяго гэтага ўражаньні? Выглядае, што вы першы раз з гэтым сутыкнуліся?
Рэдзькін: Ну, наагул, першы. А ўражаньні, ведаеце, дваякія, бо, па-першае, уся структура нібыта сама не разумее, што трэба рабіць. Усе кажуць: "так, мы вас разумеем", яны вядома ж таксама супраць росту цэнаў, бо ўсе бюджэтнікі. Аднак зрабіць ніхто нічога ня можа. АМОН мусіць забраць, міліцыянты "апрыходаваць", а суд адпаведна асудзіць. У кожнага свае задачы, і яны ня могуць сысьці з гэтага кола...
Соўсь: А якая ваша задача ў гэтай сытуацыі? Што вы можаце зрабіць?
Рэдзькін: Ды мая задача была зусім маленькая. Хлопцы-аўтамабілісты – так, у іх была задача сур'ёзная. А трапіць у міліцыю – невялікая заслуга...
Соўсь: А гэта быў ваш першы ўдзел у акцыі «Стоп-бэнзін»?
Рэдзькін: Так, першы. Проста мы з жонкай і сябрам вырашылі прагуляцца па парку Горкага – практычна выпадкова туды трапілі і паўдзельнічалі.
Соўсь: І нягледзячы на штраф, на затрыманьне – ці пойдзеце яшчэ калі-небудзь на такую акцыю?
Рэдзькін: Цяпер я ўжо не пайду. Я паеду на машыне.
Соўсь: А якую частку вашага заробку займаюць выдаткі на паліва?
Рэдзькін: Ну недзе працэнтаў 25-30. Нам даводзіцца часта езьдзіць па краіне – Берасьце, Магілёў.
Соўсь: А якая была б цана, пры якой вы б адмовіліся ад аўтамабіля?
Рэдзькін: Ну, тыя 5000-6000 - гэта ўжо фактычна мяжа, мы ўжо і так машыну паставілі і езьдзілі рэдка. А па новых цэнах мы ўжо проста былі ня ў стане езьдзіць.
Соўсь: Як вы лічыце, гэтая акцыя "Стоп-бэнзін" - яна выключна супраць падвышэньня цэнаў на паліва, ці яна больш шырокая - увогуле супраць павышэньня цэнаў?
Рэдзькін: Ну, задумвалася, вядома, як супраць павышэньня цэнаў на бэнзін. Так яе дэкляруе суполка "За аўто", якая арганізавала акцыю. Але вы самі разумееце, што цяпер сытуацыя дастаткова напружаная, дастаткова маленькай іскры, каб людзі пачалі патрабаваць усё што заўгодна.
Соўсь: Многія людзі на такой акцыі ўчора былі ўпершыню. Якое ўражаньне пакінулі гэтыя людзі? Што гэта за катэгорыя людзей?
Рэдзькін: Ну, пратэстнай катэгорыяй іх наўрад ці можна назваць. Хутчэй за ўсё цалкам звычайныя людзі, якія, можа, не ва ўсім падтрымлівалі палітыку нашага ўраду. Але прынамсі адкрыта ніхто такіх заяваў не рабіў. Проста цяпер усім стала дрэнна жыць.
Соўсь: Па-вашаму, улады будуць надалей караць людзей за такія акцыі? Ці пасьля сёньняшніх словаў Лукашэнкі пра паніжэньне цэнаў, гэтая хваля рэпрэсій будзе спыненая?
Рэдзькін: Ня думаю. У нас гэта ўсё наладжана, пастаўлена на паток, таму, напэўна, скінуць з рэек гэтую машыну вельмі цяжка.
Соўсь: А хто, па-вашаму, вінаваты ў цяперашнім росьце цэнаў? Што трэба рабіць, каб яго спыніць? Ці гэта ўвогуле магчыма?
Рэдзькін: Вінаватая, напэўна, палітыка. А што зрабіць? Ня ведаю, я не эканаміст, дык шляхі выхаду з крызісу для мяне не зусім зразумелыя.
Соўсь: А шлях сацыяльных пратэстаў - гэта нейкая магчымасьць нешта зьмяніць у краіне?
Рэдзькін: Безумоўна, вядома. Людзі хочуць проста выйсьці і паказаць, што яны насамрэч далей так жыць не хочуць, што трэба нешта мяняць. Таму ня выключана, што павышэньне цэнаў на харчовыя прадукты выкліча яшчэ нейкую акцыю.
Соўсь: І вы ў ёй возьмеце ўдзел?
Рэдзькін: Ня ведаю, магчыма.
Соўсь: Цяпер паўстала хваля салідарнасьці з вамі, зь іншымі пацярпелымі ўдзельнікамі акцыі, вам зьбіраюць грошы на штраф – ці вам ужо нехта запрапанаваў дапамогу?
Рэдзькін: Ну, я вядома ўдзячны, вялікі дзякуй тых, хто адгукнуўся, але я пакуль не зьвяртаўся па дапамогу, я толькі вярнуўся дадому. Але яшчэ пасьпею ўсім аддзячыць асабіста.
Соўсь: Я чую, што побач з вамі стаіць жонка. Можна ёй задаць пару пытаньняў? Што вы лічыце асноўным вынікам учорашняй акцыі?
Рэдзькіна: Ну, напэўна тое, што прыйшло паведамленьне: ад заўтрашняга дня цэны на бэнзін зьнізяцца. Народ усё ж пачулі.
Соўсь: Ці вы будзеце яшчэ выходзіць на іншыя сацыяльныя акцыі пратэсту, каб выказаць сваю нязгоду з ростам цэнаў?
Рэдзькіна: Ну, калі яны будуць такога характару, як учора - народ, які выйшаў, быў абсалютна добразычлівы, ніякай агрэсіі, ніякага нэгатыву з гэтага боку - то так, магчыма.
Соўсь: А ці была зь нейкага боку агрэсія? З боку міліцыі?
Рэдзькіна: Не, відавочнай агрэсіі не было, усе дастаткова добразычліва, з усьмешкай, усе цудоўна ўсё разумеюць. Яны робяць сваю працу, ну, вядома, за выключэньнем вось такіх нюансаў... а так - гэта была абсалютна мірная акцыя, проста каб паказаць, што сапраўды людзям цяпер цяжка, цяжка ўсім, і трэба неяк нешта рабіць, трэба неяк нешта казаць, каб народ пачулі.