Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля палітычнай заявы Андрэй Саньнікаў не атрымлівае лістоў


Андрэй Саньнікаў
Андрэй Саньнікаў
З Андрэем Саньнікавым на Валадарцы сустрэлася маці. Уладзімер Някляеў зьвярнуўся ў ААН адносна катаваньняў у беларускіх турмах. Андрэй Пратасеня адбыў карантын у бабруйскай калёніі. Зьмітра Дароніна на «Валадарцы» па чарзе наведваюць браты і сёстры.

7 чэрвеня ў сьледчым ізалятары на Валадарскага Ала Саньнікава сустрэлася са сваім сынам, былым кандыдатам на прэзыдэнта Андрэем Саньнікавым:

«Андрэй сказаў, што ўжо шмат дзён да яго не даходзяць ніякія лісты. Што гэта пачалося якраз пасьля таго, як на волі была агалошаная палітычная заява, у якой сын патрабуе другога туру выбараў пад наглядам міжнароднай супольнасьці». Паводле маці палітыка, Саньнікаў пачуваецца добра, ня страціў бадзёрага настрою і найперш просіць яе сачыць за здароўем:

«Ні на што ня скардзіўся. Сказаў, галоўнае, каб ты трымалася, а ён, маўляў, вытрымае ўсё. Гэта асноўнае, што ён кажа: што вытрывае ўсё. Вытрываў і не такое, спадзяюся, што вытрывае і ў будучым».
Ні на што ня скардзіўся. Сказаў, галоўнае, каб ты трымалася, а ён, маўляў, вытрымае ўсё.

Андрэй Саньнікаў, паводле ягонай маці, ня ведаў, што будзе адбываць пакараньне ў калёніі ў Наваполацку. У Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС Ала Саньнікава напісала заяву, каб яе сына накіравалі ў іншую калёнію, бо ў раёне наваполацкай вельмі дрэнная экалягічная сытуацыя. Зьвестак пра тое, што заява разгледжаная, Ала Саньнікава ня мае.

Былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў зьвярнуўся да Хуана Мэндэса, спэцдакладчыка ААН па катаваньнях:

«Становішча вязьняў у Беларусі проста жудаснае. Многія кажуць, што ў камэрах на іх аказваецца ціск, але грамадзкасьць ня ведае, хто на іх цісьне, якімі мэтадамі адбываецца гэты ціск».

Палітык быў зьбіты і арыштаваны 19 сьнежня, адбыў болей за месяц у СІЗА КДБ, а потым амаль 4 месяцы знаходзіўся пад хатнім арыштам. Паводле Ўладзімера Някляева, у СІЗА КДБ адбываецца тое, пра што казаў экс-кандыдат на прэзыдэнта Алесь Міхалевіч.

Асуджаны на 3 гады калёніі Кастрычніцкім судом Менску Андрэй Пратасеня адбыў у бабруйскай калёніі карантын і зьмешчаны ў 7-мы атрад. Працу ў калёніі Андрэю Пратасеню яшчэ не далі. Андрэй — кампутаршчык і на працу паводле спэцыяльнасьці не разьлічвае. Брат вязьня Аляксандар падзяліўся зьвесткамі зь лістоў Андрэя дамоў:
Піша, што там, як у войску. Супакойвае бацькоў, карацей.

«Піша, што там, як у войску. Супакойвае бацькоў, карацей. Больш-менш уладкаваўся. Мы яму паслалі перадачу. А наконт спатканьня — пакуль незразумела, да каго зьвяртацца па дазвол».

Маці Дзьмітрыя Дароніна Валянціна паведаміла, што сын яшчэ ў «Валадарцы» — будзе чакаць там разгляду касацыйнай скаргі. Дзьмітрыя штотыдзень наведваюць браты і сёстры. «Ён жа са шматдзетнай сям’і, яго ёсьць каму наведваць», — жартуе жанчына. Калі бачылі Дзьмітрыя апошні раз, вельмі скардзіўся на гарачыню ў камэры.

«Вельмі горача. Ён хоць худзенькі, дык яму яшчэ можна вытрываць. Але казаў, напаўголымі ходзяць там. Піша лісты. Бывае, па два разы на тыдзень да яго ходзім».

Асуджанага на 3 гады калёніі за Плошчу Дзьмітрыя Буланава накіруюць у магілёўскую калёнію № 15, паведаміла Свабодзе маці вязьня Клаўдзія Буланава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG