Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алег Федаркевіч. Партрэт на фоне кратаў


На судзе Алег Федаркевіч трымаўся годна і ня падаў духам. Разумеючы, што наперадзе яго чакае турма, ён не зламаўся і нават спрабаваў падтрымаць іншых падсудных, якіх судзілі разам зь ім.

Калі астатнія хлопцы за ўвесь гэты час, праведзены ў зьняволеньні, на допытах, а потым на судзе выглядалі сумнымі і стомленымі, Федаркевіч трымаўся вельмі бадзёра. Праз клетку ён часта глядзеў у залю суду, і ня толькі шукаючы сваякоў: яму было цікава, хто прыйшоў яго падтрымаць. У такі момант мы адчувалі своеасаблівае пачуцьцё таго, што мы прыйшлі на гэты суд, і што чалавек ведае, што ён не адзін.

Уразілі яго моцныя словы ў апошняй прамове, калі ён працытаваў Іскандэра: “Для раба не галоўнае свабода — для раба галоўнае помста. Калі адзін чалавек лічыць для сябе магчымым быць вышэй за Канстытуцыю і караць іншых за дзеяньні, якія ён лічыць неправамернымі, то гэта і ёсьць самая вялікая несвабода і несправядлівасьць”.

Пра звычайнае жыцьцё Федаркевіча вядома зусім няшмат. На судовых пасяджэньнях прысутнічалі яго сваякі: брат, які вельмі падобны на Алега, пляменьнікі. На жаль, яны не маглі кожны дзень быць у судзе, бо працавалі. Але на прысуд, безумоўна, прыйшлі.

Да арышту Алег працаваў прарабам, быў даволі вясёлым і аптымістычным чалавекам. На Плошчу прыйшоў, як годны грамадзянін сваёй краіны. Ніхто са сваякоў не чакаў, што ход падзеяў павернецца такім чынам. Але зараз іх асноўная задача – гэта дапамога Алегу за кратамі. Мы таксама можам яму дапамагчы, напісаўшы ліст. Алег Федаркевіч, безумоўна, будзе рады нашай падтрымцы!

Насьця Машчава, намесьніца старшыні руху "Маладая Беларусь"

Усе Партрэты на фоне кратаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG