Вядомы тэлевядучы Міхаіл Шац падпісаў паштоўку беларускім палітзьняволеным:
– Я лічу, што вялікае шчасьце – выказваць свае перакананьні і рабіць гэта на волі. Я ўпэўнены ў тым, што тыраны прыходзяць і сыходзяць, а чалавечыя сіла, вера і перакананьні засьаюцца. Магу толькі сказаць людзям, якія цяпер у турме: ваша сіла ў праўдзе, і там жы ваш прытулак. Яшчэ раз: хутчэйшага вызваленьня!
Міхаіл Шац – папулярны тэлевядучы, твар каналу СТС. Мае ўзнагароду “ТЭФІ-2003” у намінацыі “Лепшая забаўляльная праграма” і “ТЭФІ-2006” у намінацыі “Лепшы вядучы забаўляльнай праграмы”.
Паштоўку палітвязьням напісаў таксама лідэр гурту ДДТ Юры Шаўчук.
Напісаць паштоўку палітвязьням можна на сайце pashtouka.org