Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International дамагаецца вызваленьня Саньнікава і іншых


Праваабарончая арганізацыя Amnesty International асудзіла пакараньні, якія атрымалі Андрэй Саньнікаў, Павал Севярынец, Сяргей Марцалеў і Ірына Халіп за ўдзел у пасьлявыбарчым пратэсьце 19 сьнежня 2010 у Менску.

«Андрэй Саньнікаў і іншыя актывісты былі прызнаныя вінаватымі выключна за тое, што яны скарысталіся сваім правам на мірны пратэст. Яны павінны быць неадкладна і безагаворачна вызваленыя. Іх зьняволеньне -- яшчэ адзін прыклад бязьлітаснага перасьледу беларускімі ўладамі любой формы нязгоды зь імі,» -- заявіў Джон Дальгойсэн, адзін з праграмных дырэктараў Amnesty International.

Паводле Amnesty International, у Беларусі цяпер 11 вязьняў сумленьня, якія былі асуджаныя або арыштаваныя ў сувязі з падзеямі 19 сьнежня 2010.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG