У судзе Маскоўскага раёну абвешчаны прысуд шасьці ўдзельнікам падзеяў на плошчы Незалежнасьці ў Менску 19 сьнежня 2010 году. Судзьдзя Алена Шылько прысудзіла Дзьмітрыю Дароніну і Алегу Федаркевічу па 3,5 году, Сьцяпану Лобану, Сяргею Казакову, Яўгену Сакрэту па 3 гады калёніі агульнага рэжыму, Віталю Мацукевічу — 3 гады калёніі строгага рэжыму. Іх абвінавачваюць па частцы 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу «Масавыя беспарадкі».
Заля паседжаньняў Маскоўскага суду перад абвяшчэньнем прысуду была запоўненая цалкам: акрамя сваякоў, абвінавачаных прыйшлі падтрымаць таксама праваабаронцы і грамадзкія актывісты. Адна зь іх — Тацьцяна Кім, маці моладзевага актывіста Андрэя Кіма, зайшоўшы, выгукнула «Жыве Беларусь», і ёй адказалі некаторыя з абвінавачаных і прысутных у залі. Дзяржаўны пракурор Мельнік прасіў пакараць падсудных большымі тэрмінамі, але і абвешчаны прысуд судзьдзёй Аленай Шылько сваякі слухалі са сьлязьмі на вачах. На разьвітаньне яны выгуквалі сваім родным словы падтрымкі.
Сваяк Сяргея Казакова: «Я ня ведаю, хто ў гэтай залі можа лічыць гэты суд справядлівым, акрамя пракурора хіба. Але рана ці позна ў той жа клетцы будуць сядзець судзьдзя з пракурорам, а таксама спэцназаўцамі».
Сваяк Дзьмітрыя Дароніна: «Што я пра суд магу сказаць? Што гэта за пракурор, які ня мог па-людзку паставіцца да нашых дзяцей? І ўвогуле не разумею: што думае прэзыдэнт Лукашэнка, куды ён глядзіць, чые ён лёсы калечыць? У яго ж яшчэ сын расьце малы, 6 год — няхай падумае пра яго. Яшчэ не вядома што зь ім будзе — магчыма, яшчэ горш, чым з маім, горш, чым з гэтымі дзецьмі, якіх яны садзяць. Я прыйду да цябе, Аляксандр Рыгоравіч, прыйду. Сустрэнемся ў рэзыдэнцыі».
Падчас судовага працэсу і па ягоным завяршэньні адвакаты і праваабаронцы заяўлялі пра недаказанасьць абвінавачаньняў, пра іх неадпаведнасьць учыненаму асуджанымі. Пра гэта ж казалі пасьля суду і неабыякавыя людзі, якія прыйшлі падтрымаць зьняволеных. Сярод іншых — Галіна Сіўчык, маці грамадзкага і палітычнага актывіста Вячаслава Сіўчыка:
«Гэтыя людзі не зьяўляюцца сябрамі нейкіх палітычных партый, нават не знаёмыя паміж сабой — як іх дзеяньні могуць падпадаць пад групавыя? Паводле такога прынцыпу трэба было браць усіх сто тысяч, якія там былі на плошчы, і масава ўсіх асуджваць. Жахлівы вырак, жахлівы. Проста нельга ўжо ўсё гэта трываць».
Чарговы прысуд шасьці ўдзельнікам падзеяў на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня праваабаронца Ўладзімер Лабковіч назваў палітычным, а асуджаных — палітвязьнямі:
«Мы чарговым разам сталі сьведкамі працы рэпрэсіўнай машыны, дзе людзі сталі, безумоўна, палітычнымі ахвярамі сёньняшняга рэжыму. Безумоўна, гэта палітычна матываваны прысуд, а яны зьяўляюцца палітвязьнямі. І тыя тэрміны, якія яны атрымалі, несувымерныя з тымі ўчынкамі, якія яны зьдзейсьнілі. Адзіным справядлівым рашэньнем суда на гэты момант было б вызваленьне іх з-пад варты, бо тое, што яны сёньня ўжо адседзелі, цалкам перакрывае тыя ўчынкі, якія яны зьдзейсьнілі».
Сваякі зьвінавачаных намерваюцца абскардзіць рашэньне суда Маскоўскага раёну ў судах вышэйшых інстанцыяў.
Маці Казакова

Абвінаваўца
Маці Казакова