Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яўген Стасевіч: «Ніл Гілевіч — майстар аўтографаў»


Ніл Гілевіч
Ніл Гілевіч

Выдадзеная нядаўна «Беларускім кнігазборам» кніга «Люблю цябе, жыцьцё» мае падзагаловак «Штрыхі да творчага партрэта народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча». Аднак гэта не літаратуразнаўчая манаграфія, ня зборнік артыкулаў. Кнігу склалі 60 аўтографаў паэта з калекцыі эканаміста Яўгена Стасевіча, які зьініцыяваў і зафундаваў гэтае незвычайнае выданьне.


Міхась Скобла: «Спадар Яўген, складзены вамі зборнік аўтографаў — адзіны такі ў гісторыі беларускай літаратуры. Аўтографаў у нас ніхто не дасьледаваў, і яны рэдка публікуюцца. Што падштурхнула вас адрасаванае толькі вам аддаць на прачытаньне ўсім зацікаўленым?»

Яўген Стасевіч: «Я палічыў, што гэта — ня проста аўтографы, гэта адносіны народнага паэта да жыцьця, да сям’і, да Беларусі. Амаль у кожным аўтографе Ніла Гілевіча прысутнічае Радзіма, прысутнічае яго боль за беларускую мову. І я вырашыў апублікаваць гэтыя надпісы, каб яны дарэмна не прапалі, каб засталіся для нашчадкаў, для тых, хто будзе цікавіцца спадчынай Ніла Сымонавіча. Я хацеў бы, каб з гэтай кніжкай пазнаёмілася як мага больш людзей, якія любяць і цэняць творчасьць народнага паэта».

Скобла: «Аднойчы, калі я быў студэнтам філфаку БДУ, да нас на сустрэчу прыйшоў Іван Пятровіч Шамякін. Акурат выйшаў у сьвет ягоны раман „Петраград-Брэст“. Пасьля сустрэчы студэнткі пасталі ў чаргу па аўтографы. І якое было іх расчараваньне, калі пісьменьнік проста расьпісаўся на кнізе. А як праявіў сябе ў жанры аўтографа Ніл Гілевіч?»

Стасевіч: «Я наогул лічу, што пісьменьнік ці журналіст пішуць для людзей, не для сябе. І калі людзі хочуць мець аўтограф творцы, то чакаюць ад яго нейкага слова, сказанага толькі для іх, а ня подпісу. Аднойчы я арганізаваў сустрэчу зь Нілам Гілевічам у сваім дасьледчым інстытуце, дзе працаваў дырэктарам. І Ніл Сымонавіч там таксама раздаваў аўтографы, і ён кожнаму пісаў нейкае добрае цёплае слова. І цяпер яшчэ людзі памятаюць пра тую сустрэчу.
Характэрнай асаблівасьцю Ніла Гілевіча зьяўляецца тое, што ён вельмі сур’ёзна ставіцца да аўтографаў на кнігах.
Характэрнай асаблівасьцю Ніла Гілевіча зьяўляецца тое, што ён вельмі сур’ёзна ставіцца да аўтографаў на кнігах. Вось паглядзіце, што ён напісаў мне на кнізе „Родныя дзеці“: „Яўгену Дзянісавічу і Ніне Іванаўне Стасевічам. Прыміце, сябры дарагія, / Эпічную споведзь маю, / Ёсьць мова — народ не загіне, / На гэтым стаяў і стаю. / І праўды вышэйшай, чым гэта, / Няма на зямлі для паэта“. А вось аўтограф на кніжцы сатыры і гумару „Дзьверы ў гісторыю“: „Вось бачыце, сябры, і ўвесь згрыбелы / Гляджу з усьмешкаю на сьвет на белы. / Ну а на брэх сабак, якім зайздросна, / Яшчэ магу і агрызнуцца злосна“. Як бачыце, Ніл Гілевіч — майстар аўтографаў. Кожны з ягоных аўтографаў — гэта міні-твор, закончаная думка. І ў творы гэтым — адносіны паэта ня толькі да мяне, але і да тых, хто яму ў жыцьці замінае, зрабіў нешта дрэннае».


Скобла: «Некаторыя аўтографы патрабуюць камэнтароў, іхні сэнс, відаць, ведаеце толькі вы і аўтар. Скажам, у аўтографе на кнізе „Да новых венікаў“ гаворка ідзе пра нейкага Бому, які лезе з буралому. І адзначана, што вы — сьведка падзеі».

Стасевіч: «Падзея» тая адбылася ажно ў 1950 годзе ў піянэрскім лягеры «Будаўнік» пад Менскам. Там мы ўпершыню і сустрэліся зь Нілам Сымонавічам. У час канікулаў мы, студэнты, працавалі ў лягеры важатымі, каб зарабіць на нейкі плашчык. Па вечарах мы, маладыя людзі, зьбіраліся і гутарылі. А ў піянэрлягеры працаваў фізруком вельмі здаровы, моцны, высокі хлапец, мы яго празвалі Бомай. І ў яго была дзяўчына, і яны сустракаліся зь ёю, нават у лесе… Мы неяк сядзім, а Бома вядзе тую дзяўчыну зь лесу… І тут Ніл Сымонавіч выдаў экспромт: «Раз сядзелі мы на ганку, / Гаварылі пра каханку, / Раптам бачым — лезе Бома, / Як мядзьведзь той з буралома». Тады ўпершыню на маіх вачах ствараўся верш, і я даведаўся, што перада мною паэт Ніл Гілевіч«.

Скобла: «Вы па адукацыі і па прафэсіі — тэхнік, кандыдат эканамічных навук. Што для вас паэзія, і наколькі яна патрэбная вам у сёньняшнім жыцьці?»

Стасевіч: «Паэзія ў маім жыцьці займае вельмі важнае месца. Я наогул не магу ўявіць свайго жыцьця бяз вершаў. Я думаю, што чалавек, які ня любіць паэзію, нешта істотнае страчвае. Ён нешта важнае не спазнае, бо самыя мудрыя, самыя вялікія думкі выказваюць не філёзафы, а паэты. Я ў гэтым перакананы. І я перакананы, што Ніл Сымонавіч Гілевіч яшчэ недастаткова ацэнены ўсімі намі як вялікі паэт, асабліва як паэт-сатырык. На жаль, мы, беларусы, ня цэнім тое, што маем, і не аддаем чалавеку пры жыцьці таго, што ён заслужыў, дзеля чаго паклаў жыцьцё. Я лічу, што Ніл Гілевіч належыць да ліку найлепшых сатырычных паэтаў ня толькі Беларусі, а і ўсяго славянскага сьвету».

Таксама ў гэтым выпуску «Дома літаратара» —
Наталка Бабіна: «Апошні раз „Нашу ніву“ закрывалі ў 1915 годзе»
  • 16x9 Image

    Міхась Скобла

    Міхась Скобла нарадзіўся ў 1966 годзе на Гарадзеншчыне. Скончыў філфак БДУ, працаваў у Міністэрстве культуры і друку, у рэдакцыі часопіса «Роднае слова», у выдавецтве «Беларускі кнігазбор». Сябра СБП і БАЖ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG