Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўропа забыла пра эўрапейскасьць Беларусі


Пол Гоўбл
Пол Гоўбл
Чытаючы Лукаса

Днямі на нашым сайце быў апублікаваны пераклад артыкулу
«У чым Захад памыляецца наконт Беларусі?» міжнароднага рэдактара Economist Эдварда Лукаса. Гэты тэкст спарадзіў зацікаўленую дыскусію на нашым сайце.

Мы запрапанавалі экспэртам з розных краін сьвету паўдзельнічаць у гэтай дыскусіі, выказаць свае меркаваньні як наконт артыкулу сп. Лукаса, гэтак і наконт праблемы, якую ён фармулюе.


Пол Гоўбл, амэрыканскі аналітык і экспэрт у нацыянальных пытаньнях постсавецкай прасторы.

Эдвард Лукас зусім правільна лічыць, што Захад памыляўся наконт Беларусі на працягу апошніх 20 гадоў. Насамрэч, Захад памыляўся яшчэ нават мацней, чым Лукас напісаў пра гэта ў сваім выдатным артыкуле.

Па-першае, Загад праігнараваў той факт, што з геапалітычнага гледзішча Беларусь, а не Ўкраіна, знаходзіцца паміж Расеяй і Эўропай, і што падзеі ў Беларусі маюць для Эўропы ключавое значэньне.

Па-другое, Захад і, у прыватнасьці, ЗША не дапамаглі Станіславу Шушкевічу ў змаганьні з радыеактыўным забруджаньнем Беларусі пасьля Чарнобылю, стаўшы такім чынам адказнымі за вартае жалю ўзвышэньне Аляксандра Лукашэнкі.

Па-трэцяе, Захад у асобе як сваіх экспэртаў, так і палітычных кіраўнікоў праігнараваў факт, што беларусы як народ узьніклі адначасова з расейцамі і ўкраінцамі, і не зьяўляюцца, як Масква прывыкла казаць, нейкім пабочным прадуктам расейскага этнагенэзу. Усе тры нацыі ўзьніклі на аснове ўсходнеславянскіх плямёнаў прыблізна ў адзін час. Яны разьвіваліся ў розных накірунках, паколькі адрозьніваліся здольнасьцю стварэньня і ўтрыманьня сваёй дзяржавы.

Беларусь зьяўляецца часткай Эўропы. А эўрапейцы забылі пра гэта.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG