Зьмітра Дашкевіча асудзілі на 2 гады калёніі агульнага рэжыму. Эдуарда Лобава пакаралі 4 гадамі калёніі ўзмоцнега рэжыму. Такі прысуд вынесла 24 сакавіка судзьдзя Маскоўскага суду Менску Алена Шылько.
Рэакцыі на прысуд Дашкевічу і Лобаву
29-гадовы Дашкевіч і 22-гадовы Лобаў прызнаныя вінаватымі на падставе часткі 3 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса (асабліва злоснае хуліганства).
Адвакаты ад камэнтароў адмовіліся.
Судзьдзя зачытала толькі рэзультатыўную частку.
Дашкевіч прызнаны вінаватым паводле крымінальнага артыкулу “злоснае хуліганства”, а Лобаў – паводле артыкулу “асабліва злоснае хулдіганства”.
Пасьля абвяшчэньня прысуду, у залі пачуліся воклічы “Жыве Беларусь!”.
Вернікі царквы, якую наведваў Дашкевіч, сталі ў коле перад буднынкам суд. Япа памаліліся за ўтрыманьне моцы, а пасьля прасьвявалі “Магутны Божа”.
Бацька Эдуарда Лобава Юры заявіў, што прысуд – гэта палітычная расправа, што ў судзе не было даказана віны і што сям’я цалкам падтрымлівае сына.
Бацька Зьмітра Дашкевіча Вячаслаў сказаў, прысуд - несправядлівы, а ягоны сын – не хуліган.
Намесьнік кіраўніка “Маладога фронту” Мікола Дземідзенка заявіў, што прысуды не паўплываюць на дзейнасьць МФ, што арганізацыя і далей будзе намагаца зьмяніць сытуацыю ў Беларусі.
12.00 Са спазьненьнем на гадзіну людзей пачалі запускаць у залю. У судзе – сваякі, актывісты “Маладога фронту”, дыпляматы эўрапейскім краінаў.
Маці Эдуарда Лобава прыйшла з павязаным на шыі бел-чырвона-белым шалікам.
23 сакавіка абвінаваўца Мазорка папрасіў прызнаць хлопцаў вінаванымі і пакараць Эдуарда Лобава пяцьцю гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму, Дашкевіча - трыма гадамі калёніі агульнага рэжыму.
Хлопцаў абвінавацілі ў хуліганстве – нібыта яны зьбілі Малышава і Савіцкага.
Раней падсудныя заяўлялі, што крымінальная справа справакаваная ўладамі.
Адвакаты Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава Мар’яна Сямешка і Алена Аўсяньнікава папрасілі апраўдаць хлопца .
Суды над Ліхавідам, Дашкевічам і Лобавым. Дзень першы
Суды над Ліхавідам, Дашкевічам і Лобавым. Дзень другі
СУДЫ ЗА ПЛОШЧУ
ПАРТРЭТ НА ФОНЕ КРАТАЎ. ПРЭМ’ЕРА РУБРЫКІ
Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч
Нарадзіўся 20 ліпеня 1981 г. у вёсцы Кушняры Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Да пяці гадоў жыў у Расеі на Далёкім Усходзе. Потым сям’я перабралася ў Старыя Дарогі. Там скончыў школу № 2. Вучыўся ў Гарадзенскім сельскагаспадарчым інстытуце. У 2001 годзе прыйшоў у "Малады фронт". Увосень 2001 г. быў адным з абаронцаў Курапатаў. Пазьней паступіў у Віленскі пэдагагічны ўнівэрсытэт на факультэт славістыкі. Быў абраны кіраўніком Менскай гарадзкой арганізацыі "Маладога фронту". Актыўны ўдзельнік і арганізатар масавых акцыяў і мерапрыемстваў. За сваю палітычную дзейнасьць неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці. У 2004 г. абраны старшынём "Маладога фронту".
Эдуард Лобаў
Эдуард Лобаў
Нарадзіўся ў Менску ў 1988 г. З 8-га кляса марыў зьвязаць сваё жыцьцё з войскам. Служыў тэрміновую службу ў спэцназе. Тамсама, у войску, пазнаёміўся з маладафронтаўцам з Гомелю, дзякуючы якому далучыўся да "Маладога фронту". Быў абраны кіраўніком менскай гарадзкой арганізацыі МФ. Надалей цікавіцца ваеннай справай і марыць пра адраджэньне беларускага войска.
Затрыманы 18 сьнежня разам зь лідэрам МФ Зьмітром Дашкевічам, абвінавачаны ў хуліганстве. У Жодзінскім СІЗА за адмову сьведчыць супраць маладафронтаўцаў Эдуарда пагражалі перавесьці ў камэру, дзе зь ім жорстка расправяцца.
Затрыманы 18 сьнежня разам зь лідэрам МФ Зьмітром Дашкевічам, абвінавачаны ў хуліганстве. У Жодзінскім СІЗА за адмову сьведчыць супраць маладафронтаўцаў Эдуарда пагражалі перавесьці ў камэру, дзе зь ім жорстка расправяцца.