Сёньня ў Маскоўскім раённым судзе Менску завяршылася судовае разьбіраньне на працэсе паводле абвінавачваньня лідэраў Маладога фронту Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава ў злосным хуліганстве. Хлопцаў затрымалі за дзень да мінулых прэзыдэнцкіх выбараў пасьля сутычкі зь нібыта выпадковымі мінакамі, пракурор сёньня папрасіў для іх у суду адпаведна 3 і 5 гадоў турмы. Судзьдзя мае абвясьціць свой вырак заўтра у 11 гадзін.
Адвакаты Мар’яна Сямешка і Алена Аўсянікава пазьбягалі палітычных ацэнак гэтай справы, яны зь юрыдычнага гледзішча даводзілі невінаватасьць Эдуарда Лобава і Зьмітра Дашкевіча, казалі пра шматлікія працэдурныя парушэньні, неахайнасьць сьледзтва, даводзілі што іх падабаронныя сталіся ахвярамі правакацыі з боку так званых пацярпелых, што менавіта на іх напалі і іх пабілі 18 сьнежня людзі, якія цяпер сябе называюць пацярпелымі — схаваныя ад публікі Савіцкі і Малышаў.
З палітычнай ацэнкай сытуацыі на працэсе выступілі самі падсудныя — у апошнім слове. Зьміцер Дашкевіч у прыватнасьці заявіў, што ён і Лобаў апрыёры не маглі ўчыніць злачынства, якое ім прыпісваюць, бо хацелі застацца на волі да 19 сьнежня, да дня пратэсту на Плошчы:
«Тым, хто гэтым судзілішчам хоча спыніць нашую палітычную дзейнасьць, скажу — не спадзявайцеся. Цяпер вы мяркуеце, што вы ўсёмагутныя і непадкантрольныя. Памятайце, што калісьці так лічылі прыслужнікі Бакіева, а цяпер іх судзяць. Дойдзе час і да вас, і Савіцкі ды Малышаў раскажуць, хто ім даваў загад рабіць гэтую правакацыю. Побач зь імі будуць сядзець спэцназаўцы і супрацоўнікі пракуратуры», — заявіў у апошнім слове Зьміцер Дашкевіч.
Эдуард Лобаў назваў напад на іх і судовы перасьлед правакацыяй з боку ўраду і таксама выказаў спадзеў, што праўда пераможа і кожны з сапраўдных вінаватых будзе пакараны. Заля сустрэла прамовы абодвух воплескамі, а судзьдзя, пракурор і пацярпелыя сьціпла змаўчалі.
У тым, як судзьдзя Алена Шылько сьпяшалася з завяршэньнем судовага сьледзтва, як яна адхіляла амаль усе хадайніцтвы абароны, родныя абвінавачаных бачаць кепскі знак.
Маці Эдуарда Лобава Марына: «Справядлівасьці я пакуль не назірала, таму што абвінавачваньне на голым месцы пабудаванае. Няма ніводнага сьведкі, апрача пацярпелых, які б мог пацьвердзіць, што сапраўды мой сын ударыў, я не пачула цягам усяго працэсу ніводнага пацьвярджэньня. Усе хадайніцтвы адвакатаў былі неабгрунтавана адхіленыя... Я не спадзяюся на справядлівы суд. Я спадзяюся толькі на Бога».
Бацька Зьмітра Дашкевіча Вячаслаў з судовай залі выйшаў са сьлязьмі ў вачах. Працэс над сынам і ягоным сябрам ён называе жорсткай палітычнай расправай:
«Проста трэба было пасадзіць, прытым як крымінальнікаў. Я шкадую, што ён не дайшоў да Плошчы... Вінаватыя тут былі вызначаныя ад самага пачатку, і усё за гэтым пайшло».
Сустаршыня партыі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Аляксей Шэін, які сачыў за судовым працэсам, назваў працэс фэнамэнальна бяздоказным і нелягічным: не ў інтарэсах хлопцаў было трапляць у пастарунак перад Плошчай:
«Справа Дашкевіча-Лобава мае адзін важны аспэкт: яна, як і зьбіцьцё Някляева, абвяргае тыя вэрсіі, што нібыта Лукашэнка сарваўся падчас правядзеньня масавай акцыі 19 чысла, на эмоцыях даў загад на разгон і масавыя затрыманьні альбо што тут былі задзейнічаны нейкія замежныя спэцслужбы, якія падбухторылі беларускія спэцслужбы да такога разьвіцьця падзеяў... Гэтая справа гаворыць пра тое, што рашэньне аб сілавым разьвіцьці падзеяў, аб рэпрэсіях было прынятае яшчэ да дня выбараў».
Адвакаты Мар’яна Сямешка і Алена Аўсянікава пазьбягалі палітычных ацэнак гэтай справы, яны зь юрыдычнага гледзішча даводзілі невінаватасьць Эдуарда Лобава і Зьмітра Дашкевіча, казалі пра шматлікія працэдурныя парушэньні, неахайнасьць сьледзтва, даводзілі што іх падабаронныя сталіся ахвярамі правакацыі з боку так званых пацярпелых, што менавіта на іх напалі і іх пабілі 18 сьнежня людзі, якія цяпер сябе называюць пацярпелымі — схаваныя ад публікі Савіцкі і Малышаў.
Тым, хто гэтым судзілішчам хоча спыніць нашую палітычную дзейнасьць, скажу — не спадзявайцеся.
«Тым, хто гэтым судзілішчам хоча спыніць нашую палітычную дзейнасьць, скажу — не спадзявайцеся. Цяпер вы мяркуеце, што вы ўсёмагутныя і непадкантрольныя. Памятайце, што калісьці так лічылі прыслужнікі Бакіева, а цяпер іх судзяць. Дойдзе час і да вас, і Савіцкі ды Малышаў раскажуць, хто ім даваў загад рабіць гэтую правакацыю. Побач зь імі будуць сядзець спэцназаўцы і супрацоўнікі пракуратуры», — заявіў у апошнім слове Зьміцер Дашкевіч.
Эдуард Лобаў назваў напад на іх і судовы перасьлед правакацыяй з боку ўраду і таксама выказаў спадзеў, што праўда пераможа і кожны з сапраўдных вінаватых будзе пакараны. Заля сустрэла прамовы абодвух воплескамі, а судзьдзя, пракурор і пацярпелыя сьціпла змаўчалі.
У тым, як судзьдзя Алена Шылько сьпяшалася з завяршэньнем судовага сьледзтва, як яна адхіляла амаль усе хадайніцтвы абароны, родныя абвінавачаных бачаць кепскі знак.
Маці Эдуарда Лобава Марына: «Справядлівасьці я пакуль не назірала, таму што абвінавачваньне на голым месцы пабудаванае. Няма ніводнага сьведкі, апрача пацярпелых, які б мог пацьвердзіць, што сапраўды мой сын ударыў, я не пачула цягам усяго працэсу ніводнага пацьвярджэньня. Усе хадайніцтвы адвакатаў былі неабгрунтавана адхіленыя... Я не спадзяюся на справядлівы суд. Я спадзяюся толькі на Бога».
Проста трэба было пасадзіць, прытым як крымінальнікаў.