Менскі гарадзкі суд вынес апраўдальны прысуд прадпрымальніку, сябру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэю Бандарэнку.
Па абвінавачаньні ў эканамічных злачынствах ён адбыў два гады турмы. Цяпер суд прызнаў адсутнасьць складу злачынства, і Андрэй Бандарэнка быў вызвалены з-пад варты.
Андрэй Бандарэнка ў вечар вызваленьня даў інтэрвію Свабодзе.
Бушлякоў: Што вы ўжо пасьпелі зрабіць пасьля вызваленьня?
Бандарэнка: Сустрэцца са сваякамі і роднымі, і вось цяпер сустракаюся з сябрамі.
Бушлякоў: Як вас сустрэла дачка? Калі вас пасадзілі ў турму, ёй было 7 месяцаў.
Бандарэнка: Для мяне самога гэта была нечаканасьць: мне здавалася, што яна не пазнае мяне, але яна з радасьцю пайшла на рукі, і мы практычна не расставаліся да таго часу, пакуль не прыехалі дадому.
Бушлякоў: Вашую справу судовыя інстанцыі разглядалі некалькі разоў. Што, на вашую думку, абумовіла апраўдальны сёньняшні прысуд – пасьля таго, як вы амаль два гады, з траўня 2009-га, правялі за кратамі?
Бандарэнка: Я думаю, што менавіта Менскі гарадзкі суд прызнаў незаконнасьць і неабгрунтаванасьць абвінавачаньня і вынес той прысуд, які базуецца на законе.
Бушлякоў: Вы хочаце сказаць, што ў гарадзкім судзе да вашай справы падыйшлі больш старанна, больш уважліва. а адпаведна фактам яе ацанілі?
Бандарэнка: Так. Той прафэсіяналізм, зь якім падыйшлі да гэтай справы, урэшце выліўся ў апраўдаўчы прысуд.
Бушлякоў: Вашыя паплечнікі, і ня толькі яны называлі вашую справу палітычна матываванай, зьвяртаючы ўвагу на тое, што яна ўзьнікла пасьля таго, як вы ўзялі ўдзел у парлямэнцкіх выбарах. Якая вашая ацэнка падаплёкі справы: палітычная ці ўсё ж асабістыя парахункі?
Бандарэнка: Прысуд уступіць у сілу праз 10 дзён, і я б не хацеў цяпер рабіць канчатковых высноваў да ўступленьня прысуду ў законную сілу. Шмат яшчэ таго, чаго б мне хацелася даведацца ў маёй крымінальнай справе. Безумоўна, палітыка тут адзін з важных і вырашальных момантаў.
Бушлякоў: Менскі гарадзкі суд прызнаў адсутнасьць складу злачынства ў вашых дзеяньнях пасьля таго, як вы прабылі за кратамі два гады – ці маеце вы намер патрабаваць кампэнсацыю?
Бандарэнка: На гэтае пытаньне я адкажу зноў жа пасьля таго, як буду мець на руках канчатковую і законным чынам пацьверджаную пастанову аб маёй невінаватасьці.
Бушлякоў: Андрэй Бандарэнка сёньня і два гады назад – наколькі вялікая розьніца?
Бандарэнка: Я як быў чалавекам, які любіць сваю сям'ю, сваю краіну, сваіх сяброў, такім жа ў гэтым пляне і застаўся. Але адбылася, вядома, пераацэнка каштоўнасьцяў, я цяпер на многія рэчы гляджу па-іншаму. Стаў любіць многае, на што раней не зьвяртаў увагі, па-іншаму стаў адносіцца да таго, што адбываецца вакол нас. Зьмены пасьля турмы адбываюцца ў любым чалавеку: нехта робіцца мацнейшым, нехта слабейшым. Як казаў Сахараў: "Моцнага турма робіць мацнейшым, а слабага слабейшым". Спадзяюся, што турма мяне зрабіла мацнейшым.
Бушлякоў: Наколькі вы адчувалі салідарнасьць, будучы за кратамі? Ці што даходзіла да вас?
Бандарэнка: Безумоўна, падтрымка і маіх сяброў, і СМІ, у тым ліку і Радыё Свабода, адыграла вельмі важную ролю для мяне ў часе знаходжаньня за кратамі. Гэта вельмі падтрымала мяне, і калі б ня гэтая падтрымка, не ўяўляю сабе, як бы я справіўся.
Бушлякоў: Наколькі магчыма ў беларускай турме сачыць за падзеямі ў краіне?
Бандарэнка: Дастаткова складана атрымліваць інфармацыю, бо цэнзура робіць сваю справу: многія матэрыялы не даходзілі, многія лісты. У лягеры інфармацыі даходзіла больш, чым у турме. Не даходзілі лісты, мы пісалі скаргі ў пракуратуру, але на ўсё былі стандартныя адказы: ва ўсім вінаватая Белпошта, а мы не пры чым. Сачыць можна, але пад увагай цэнзуры.
Бушлякоў: Чым хацелі б і можаце заняцца найбліжэйшым часам? Ці бачыце сябе ў грамадзкай дзейнасьці?
Бандарэнка: Бліжэйшым часам я цалкам прысьвячу сябе сям'і, і ў далейшым, думаю, застануся верным сабе, і буду і надалей займацца той дзейнасьцю, якой займаўся.