Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алена Ліхавід: Я ганаруся сваім сынам


Алена Ліхавід
Алена Ліхавід
У Партызанскім судзе Менску судзяць актывіста “Руху за свабоду” Мікіту Ліхавіда. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых непарадках 19 сьнежня. Госьця ранішняга эфіру “Свабоды” – ягоная маці Алена Ліхавід.

Вячаслаў Ракіцкі: На пачатку размовы я папрасіў бы вас крыху расказаць пра вас, вашу сям'ю, пра Мікіту. Хто дзе працуе, вучыцца, каму колькі гадоў?

Алена Ліхавід: Я працую інструктарам на фірме, якая займаецца вытворчасьцю цацак. Мікіта вучыўся ў інстытуце кіраваньня на юрфаке на завочным аддзяленьні. Некаторы час працаваў у Менску, пасьля паехаў у Літву. Там у яго дзяўчына вучыцца, і каб быць побач, ён спрабаваў знайсьці там працу і гэта ў яго атрымалася.

Ракіцкі: А дзе ён зараз знаходзіцца?

Ліхавід: Мікіта цяпер на Валадарскага, перад гэтым паўтара месяцы быў Жодзіна.

Ракіцкі: Ці мог Мікіта зьдзейсьніць злачынства? Ці дапушчаеце вы ўвогуле, што ён мог удзельнічаць у нейкім гвалце, разбоі?

Ліхавід: Не. Пра што вы гутарыце. Мікіта сам па сабе вельмі прыстойны, добры чалавек. Тое, што ён быў на плошчы, як ён сам казаў, “я павінен быў быць там”. Ён ніколі не зрабіў бы нічога дрэннага. Па-першае, яго ніколі не прыцягвалі да крымінальнай адказнасьці, ён ніколі не трапляў у міліцыю. Як кажуць, так склаліся абставіны, ён трапіў на відэакамэру. Мікіта ніколі не зрабіў бы нічога незаконнага.

Ракіцкі: За адстойваньне сваіх перакананьняў, палітычных поглядаў ваш сын плаціць вельмі высокую цану. Ці гэта таго вартае? Вы не асуджаеце яго?

Ліхавід: Не, пра што вы гаворыце. Я вельмі ганаруся сваім сынам і мне не сорамна нават сказаць, за што ён цяпер знаходзіцца у турме. Я цалкам яго падтрымліваю, я буду зь ім побач заўсёды і паўсюль. І які б ня быў сёньня прысуд, канечне, я спадзяюся, што ён будзе сумленны, станоўчы, я буду зь ім заўсёды побач. Я ім ганаруся. І на апошнім спатканьні я перад сабой пабачыла, нягледзячы на яго малады ўзрост, яму 20 гадоў, я пабачыла перад сабой мужчыну, які годна ўсё вытрымае.



Маці 20-цігадовага Мікіты Ліхавіда
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:09:15 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG