Сьледзтва завяршыла расьсьледаваньне крымінальнай справы яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі пратэсту 19 сьнежня ў Менску Мікіты Ліхавіда.
Пра гэта паведамілі агенцтву Інтэрфакс-Захад у праваахоўных органах.
"Крымінальная справа Ліхавіда , які абвінавачваецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках у Менску, перададзеная ў пракуратуру", — паведамілі ў праваахоўных органах.
Пракуратура мае разгледзець матэрыялы і прыняць рашэньне аб накіраваньні справы ў суд.
Як паведамляе сайт праваабарончага цэнтру "Вясна", 20-гадовы актывіст руху "За свабоду" Мікіта Ліхавід быў затрыманы 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці ў Менску і асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пазьней яму прад'явілі абвінавачваньне па крымінальным артыкуле за ўдзел у масавых беспарадках. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску.
Раней беларускімі судамі за ўдзел у масавых беспарадках у Менску былі асуджаныя Васіль Парфянкоў — да 4 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму, прэс-сакратар былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саннікава Аляксандар Атрошчанкаў — да 4 гадоў пазбаўленьня волі ў папраўчай установе ўзмоцненага рэжыму.
Аляксандар Малчанаў быў асуджаны на 3 гады, Дзмітрый Новік — на 3 гады і 6 месяцаў пазбаўленьня волі.
Усяго па справе аб масавых беспарадках праходзіць каля 40 абвінавачваных і 12 падазраваных. Каля 30 абвінавачаных утрымліваюцца пад вартай, 2 — пад хатнім арыштам, больш за 10 — пад падпіскай аб нявыезьдзе.
Сярод абвінавачаных — 5 экс-кандыдатаў у прэзыдэнты: Андрэй Саньнікаў, Мікалай Статкевіч (знаходзяцца ў СІЗА КДБ), Уладзімір Някляеў (пад хатнім арыштам), Алесь Міхалевіч і Віталь Рымашэўскі (адпушчаныя пад падпіску аб нявыезьдзе).
Сярод падазраваных — два экс-кандыдаты ў прэзыдэнты Рыгор Кастусёў і Дзьмітрый Вус, зь якіх узятая падпіска аб нявыезьдзе.