Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ня хоча выкладаць за беларускую прапаганду ў Расеі мільёны даляраў


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка
У Менску пачалася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з кіраўнікамі шэрагу расейскіх друкаваных і электронных мэдыяў. У працоўную рэзыдэнцыю кіраўніка Беларусі былі запрошаныя галоўныя рэдактары 11 газэт, часопісаў і радыёстанцый — газэт "Правда", "Завтра" "Ведомости", "Литературной газеты", часопісаў "Наш современник", "Российская Федерация сегодня", "Сельская жизнь" а таксама рэгіянальных выданьняў — "Санкт-Петербургские ведомости", "Смоленская газета", "Калининградская правда".

Зьвяртаючыся да журналістаў, Лукашэнка заявіў, што хоча бачыць ад расейскіх СМІ "больш аб'ектыўнасьці", калі яны падаюць інфармацыю пра Беларусь і пра беларуска-расейскія адносіны: "Сытуацыя складваецца спэцыфічная, калі не сказаць больш, — падкрэсьліў Лукашэнка. — Мы хацелі б, каб расейскія СМІ аб'ектыўна даносілі да расейцаў, што адбываецца ў нашых стасунках".

Пры гэтым ён з жалем канстатаваў, што калі ў Беларусі трансьлююцца ўсе асноўныя расейскія тэлеканалы, то адзіны спадарожнікавы канал "Беларусь-ТВ" вельмі цяжка трапляе ў Расею. І прывёў прыклад, што Масква папрасіла за магчымасьць паказу 25 мільёнаў даляраў, а таксама выставіла шэраг іншых умоваў. З рэгіёнамі Расеі, зазначыў Лукашэнка, прасьцей: там людзі маюць магчымасьць глядзець навінныя перадачы зь Беларусі і бачыць пункт гледжаньня, альтэрнатыўны таму, які прапагандуецца на асноўных каналах расейскага тэлебачаньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG