Разгляд крымінальнай справы Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава ў судзе Маскоўскага раёна Менска перанесены на аўторак 22 сакавіка.
Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтар "Вясна". Суд пачнецца а 14-ай гадзіне. У гэты ж дзень а 10-й раніцы ў судзе Партызанскага раёна пачнецца суд над яшчэ адным фігурантам справы аб масавых беспарадках Мікітам Ліхавідам.
Справу старшыні «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча і яго намесьніка Эдуарда Лобава будзе разглядаць судзьдзя Алена Шылько.
Першапачаткова суд над маладафронтаўцамі, якіх вінавацяць у асабліва злосным хуліганстве (ч.3 арт.339 Крымінальнага кодэксу) быў прызначаны на 21 сакавіка.
Паводле вэрсіі сьледзтва, Дашкевіч, Лазар і Лобаў 18 сьнежня 2010 года з хуліганскіх памкненьняў беспадстаўна і наўмысна, кулакамі і мэталічным абцугамі зьбілі двух грамадзян. Дзяніс Лазар зранку 28 сьнежня быў адпушчаны на волю і ўсе падазрэньні зь яго былі зьнятыя, справа ў адносінах да яго спынена. Абвінавачаньне Дзьмітрыю Дашкевічу і Эдуарду Лобаву было прад’яўлена 6 студзеня. Падчас сьледзтва яны ўтрымліваліся ў Жодзінскім сьледчым ізалятары. 2 сакавіка іх перавялі у менскі СІЗА №1 па вул. Валадарскага.
Ім пагражае пакараньне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.