Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затулін і Бялкоўскі пра саюзную дзяржаву


Прэм’ер Расеі Ўладзімер Пуцін сёньня бярэ ўдзел у пасяджэньні савету міністраў саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі. Якія пэрспэктывы гэтага ўтварэньня зараз, на 11-м годзе яго існаваньня? На гэтае пытаньне Свабоды адказваюць расейскія экспэрты.

Канстанцін Затулін, дырэктар інстытута краін СНД, чалец камітэту Дзярждумы ў справах СНД:

– Зьліцьця ў агульную саюзную дзяржаву не адбылося. Замест гэтага мы маем акасьцяненьне нейкай пераходнай формы на шляху ад нацыянальных дзяржаў да агульнай. І вось гэты парог ніяк мы ня можам пераадолець, таму што тут закранаюцца глыбінныя інтарэсы, эгаізм палітычных элітаў Расеі і Беларусі. Выявіўся цэлы шэраг несупадзеньняў ня толькі ў нашых поглядах, але і ў інтарэсах. Відавочна, што Беларусь хоча браць у Расіі энэрганосьбіты па ўнутрырасейскіх цэнах, але ня хоча прымаць умовы палітычнага жыцьця, якія існуюць у Расіі. Не хоча, да прыкладу, удзельнічаць у намаганьнях па стабілізацыі становішча на Паўночным Каўказе, паколькі не лічыць, што гэта справа Беларусі.

Станісалаў Бялкоўскі:

– Ніякай саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі дэ-факта не існуе. Гэты праект узьнік у сярэдзіне 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя і быў патрэбны Барысу Ельцыну, каб падсаладзіць рускаму народу пілюлю непапулярных рэформаў, а Аляксандру Лукашэнку – каб легітымізаваць сябе ў вачах беларускіх элітаў у ролі прэзыдэнта, паколькі ён быў чалавекам, якія ўзьнік на палітычнай авансцэне Беларусі фактычна зь ніадкуль. Аднак у пачатку нулявых гадоў ХХІ стагодзьдзя стала ясна, што Расея ў такім дарагім піяр-праекце больш ня мае патрэбы, а Лукашэнка пачынаў дрэйф у бок фармаваньня дзяржавы, дзе ўсе рашэньні будзе прымаць толькі адзін чалавек – ён сам. У канцы нулявых гадоў Аляксандр Лукашэнка распачаў дрэйф у бок Эўропы і ЗША, што і прывяло да пагаршэньня атмасфэры ў расейска-беларускіх адносінах і да таго, што сама ідэя саюзу зь Беларусьсю стала ўспрымацца зь вялікім раздражненьнем. Аднак падзеі сьнежня мінулага году паставілі Лукашэнку перад неабходнасьцю часова пасябраваць з Расеяй.

Цалкам тэкст чытаць ТУТ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG