Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзыдэнт ЗША заклікаў да вызваленьня палітвязьняў у Беларусі


Джо Байдэн
Джо Байдэн

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн скрытыкаваў Беларусь за парушэньне правоў чалавека. Байдэн закрануў беларускае пытаньне у часе візыту ў Малдову.

”Мы асуджаем беларускі ўрад. Эўрапейскі Зьвяз увёў санкцыі супраць гэтага ўраду. Мы заклікаем да неадкладнага вызваленьня ўсіх палітзьняволеных”, – сказаў Байдэн, выступаючы на плошчы Тэатра опэры і балету ў Кішынэве.

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, які наведаў Малдову з аднадзённым візытам, выказаў падтрымку памкненьням гэтай краіны да збліжэньня з Эўразьвязам.

Паслухаць выступ Джэ Байдэна сабраліся тысячы жыхароў Кішынэву
Байдэн заклікаў Малдову змагацца з карупцыяй і праводзіць празаходнія дэмакратычныя рэформы.

Віцэ-прэзыдэнт ЗША, найвышэйшы афіцыйны прадстаўнік ЗША, які наведаў Малдову ад часу яе абвяшчэньня незалежнасьці ў 1991 г., сказаў людзям, якія яго віталі, што Вашынгтон “моцна падтрымлівае палітычныя і эканамічныя рэформы ў Малдове”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG