Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітрыеў: КДБ спрабуе захаваць твар


Андрэй Дзьмітрыеў
Андрэй Дзьмітрыеў
Актывіст кампаніі "Гавары праўду" Андрэй Дзьмітрыеў заявіў, што грошы, пра якія згадала КДБ на сваім сайце, былі канфіскаваныя ў палітоляга Сьвятланы Навумавай супрацоўнікамі міліцыі ў траўні мінулага года. Гэтыя грошы так і не вярнулі.

Сьвятлана Навумава памерла 10 сакавіка пасьля цяжкай хваробы. 12 сакавіка адбылося разьвітаньне зь нябожчыцай. Андрэй Дзьмітрыеў адзначыў у размове з карэспандэнтам "Свабоды":

"Цікава, што КДБ яшчэ хвалюе яго ўласны імідж у вачах людзей. І часткова тое, што яны апублікавалі, праўда. Насамрэч, грошы ў Сьвятланы Андрэеўны былі канфіскаваныя пад час ператрусу 18 траўня. І гэта было канфіскавана міліцыяй. Тады былі ператрусы на офісах "Гавары праўду", былі затрыманыя я, Уладзімер Някляеў і Сяргей Вазьняк. Гэта былі грошы адкладзеныя на апэрацыю. Па той справе Сьвятлана Андрэеўна не зьяўлялася ні абвінавачанай, ні падазраванай. Але грошы і тэхніку ёй дагэтуль не вярнулі. Таму насамрэч гэта канфіскавала не КДБ, а МУС. Сьвятлана Андрэеўна не аднойчы запытвалася ў кампэтэнтных органаў пра грошы. Але адказу альбо не было, альбо ён быў адмоўны. А хто канфіскоўваў МУС ці КДБ – гэта яны няхай паміж сабой вырашаюць".

Што да магчымасьці прысутнічаць на цырымоніі разьвітаньня з нябожчыцай, то Андрэй Дзьмітрыеў пацьвердзіў, што яго допыт сёньня быў адменены з-за няяўкі адвакатаў. Ён адзначыў, што калі б сёньня адбыўся допыт, то гэта перашкодзіла б яму дапамагчы сваякам Навумавай.

Адносна таго, што Ўладзімер Някляеў не падаў хадайніцтва аб зьмене яму меры стрыманьня ў сувязі з пахаваньнем Сьвятланы Навумавай, Андрэй Дзьмітрыеў сказаў:

"Я параіў бы ім самім яшчэ раз пачытаць тое, што яны напісалі і падумаць, ці варта было гэта ўзгадваць. Някляеў, аказваецца, павінен быў напісаць заяву, каб разьвітацца з блізкім чалавекам. Ці варта ў такія часы разводзіць такую бюракратыю?!"

Чаму, на думку Дзьмітрыева, менавіта сёньня зьявіліся тлумачэньні КДБ?

"Я думаю, што гэта такая спроба захаваць твар. Ёсьць рэчы, калі людзі хочуць хоць неяк заставацца людзьмі. Але гэта нельга зрабіць вывешваючы на сайце абвяржэньне. Лепш бы яны вывесілі спачуваньне родным і блізкім".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG