На сайце КДБ апублікаваны пратакол ператрусу на кватэры
палітоляга Сьвятланы Навумавай, якая памерла 10 сакавіка пасьля цяжкай хваробы.
У паведамленьні КДБ гаворыцца, што "інфармацыя, якая распаўсюджваецца пасьля сьмерці аднаго з лідэраў грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Сьвятланы Навумавай аб неправамерных і бесчалавечных дзеяньнях супрацоўнікаў КДБ, носіць паклёпніцкі і правакацыйны характар".
КДБ цьвердзіць, што пад час ператрусу на яе кватэры грашовыя сродкі не сканфіскоўваліся, што пацьвярджае адпаведны пратакол ад 4 студзеня 2011 года, складзены ў прысутнасьці сьведак.
Таксама КДБ зьняпраўджвае інфармацыю аб тым, што нібыта Сьвятлана Навумава вымушана была прыбываць на допыты ў КДБ, нягледзячы на сваю хваробу.
"Улічваючы асаблівасьці яе здароўя, сьледчыя дзеяньні праводзіліся ва ўстановах аховы здароўя з дазволу лекараў. Апошнія паказаньні Навумава падала следству 18 лютага па месцы жыхарства ў прысутнасьці сваякоў. Беспадстаўнымі зьяўляюцца і выказваньні ў СМІ аб тым, што з боку КДБ былі арганізаваны перашкоды прысутнасьці на цырымоніі разьвітаньня з памерлай сяброў кіраўніцтва грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», - паведамляецца на сайце КДБ.
Як сьцьвярджае КДБ, сьледчыя дзеяньні адносна Андрэя Дзьмітрыева, прызначаныя на 13 гадзінаў 12 сакавіка, з улікам яго просьбы аб удзеле ў жалобнай цырымоніі, былі перанесеныя на 9 гадзінаў. Аднак з-за няяўкі аднаго з адвакатаў ў гэты дзень сьледчыя дзеяньні не праводзіліся.
Паводле КДБ, афіцыйнага хадайніцтва ад Уладзімера Някляева, які цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам, аб зьмене яму меры стрыманьня ў сувязі з пахаваньнем Сьвятланы Навумавай не паступала.