Ці ёсьць спадзяваньне, што пасьля ўчарашніх адносна мяккіх прысудаў удзельнікам Плошчы расейцам Івану Гапонаву і Арцёму Брэўсу, а таксама прадпрымальніку Дзьмітрыю Мядзьведзю, якія былі асуджаныя, але выйшлі на волю, выракі на наступных працэсах за Плошчу таксама ня будуць жорсткімі? Свае меркаваньні на гэты конт мы папрасілі выказаць іншых абвінавачаных па справе аб падзеях 19 сьнежня і іх блізкіх.
Абвінавачаны за Плошчу экс-кандыдат на прэзыдэнта Алесь Міхалевіч з нагоды апошніх судовых працэсаў кажа, што ў дзеяньнях беларускай улады цяжка знайсьці лёгіку:
«Я ўпэўнены ў адным: судзьдзі ня маюць да таго, што выносіцца на гэтых працэсах, ніякага дачыненьня. То бок тэрміны і пакараньне вызначаюцца раней і вызначаюцца ня судзьдзямі. Будзем глядзець па наступных прысудах, што будзе далей, бо думаю, што гэтыя прысуды не прадстаўнічыя, назавем гэта так. Па іх нельга меркаваць аб тым, што будуць далей атрымліваць беларускія грамадзяне».
Мяккія прысуды Гапонаву і Брэўсу Міхалевіч тлумачыць тым, што яны грамадзяне Расеі. Такой жа думкі і іншы абвінавачаны па справе за Плошчу — Віталь Рымашэўскі:
«Безумоўна, Расея зараз мае самыя вялікія рычагі ўплыву на Беларусь, і ў сытуацыі канфрантацыі з Эўразьвязам і ЗША страта падтрымкі Расеі можа стацца эканамічным крахам для Беларусі і адпаведна — палітычным для дзейнай улады. Таму Расея мае надзвычай высокі ўзровень уплыву на Беларусь, і, безумоўна, гэта небясьпечна. Але беларускія ўлады самі на гэта пайшлі».
Тое, што расейскіх грамадзян адпусьцілі ў залі суду, ня значыць, што на гэта можна разьлічваць і іншым падсудным у будучыні, калі будуць судзіць кандыдатаў на прэзыдэнта і кіраўнікоў іх штабоў, мяркуе спадар Рымашэўскі. Расея ж, на яго думку, адстаяла свой імідж як дзяржавы і цяпер настойваць на вызваленьні іншых вязьняў Плошчы ня будзе.
Ня мае надзеі на мякчэйшыя выракі ў будучыні і Натальля Радзіна, якая знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе. Яна перакананая, што Гапонаў, Брэўс і Мядзьведзь зусім не вінаватыя, і добра, што іх адпусьцілі з-пад варты, але кажа, што ўчора ў яе было адно пытаньне: за што ж асуджаныя на 3–4 гады ўзмоцненага рэжыму чатыры іншыя вязьні, у тым ліку журналіст Аляксандар Атрошчанкаў?
«Зусім відавочна, што ідзе торг па іншых, у прыватнасьці, па грамадзянах Расеі, ідзе торг з Эўропай, беларускія ўлады хочуць паказаць, што могуць выносіць і іншыя прысуды… Але калі прыгледзецца, то можна заўважыць, што ідзе расправа з самымі актыўнымі апазыцыянэрамі. Была, вядома, учора пэўная палёгка, што людзі ня селі, выйшлі на волю, я са сьлязьмі на вачах глядзела гэтыя фатаграфіі, але надзеі на тое, што ня будуць вынесеныя суровыя выракі астатнім фігурантам гэтай справы, абсалютна няма».
Жонка экс-кандыдата Ўладзіміра Някляева, які знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе, Вольга мае падобныя думкі наконт учарашніх прысудаў:
«Думаю, што тут быў уплыў з боку Расеі… Але чаму нашым беларускім хлопцам за такія самыя дзеяньні далі 3-4 гады турмы, а расейскіх, атрымліваецца, асудзілі ўмоўна… Гэта што, генацыд беларусаў, ці як гэта назваць?»
Бацька іншай абвінавачанай па справе наконт падзей 19 сьнежня, Ірыны Халіп — Уладзімер Халіп, гэтаксама як і Вольга Някляева, ня мае ніякага спадзеву на зьмякчэньне наступных выракаў:
«Рэжым ня будзе мяккім, ён ніколі ня пойдзе ні на якія саступкі, ён можа штосьці рабіць толькі пад прымусам. Тое, што ўчора зроблена, гэта зроблена пад прымусам, таму што павінен зьявіцца тут Пуцін… Ідзе самы звычайны гандаль закладнікамі. Ніякага складу злачынства тут і блізка няма, а ёсьць проста звычайны захоп закладнікаў для гандлю. І таму спадзявацца на тое, што яны раптам адмовяцца ад сваёй задумы, марна і ня варта».