Беларускія праваабаронцы адзначаюць, з аднаго боку, даволі мяккія прысуды, якія былі вынесеныя 10 сакавіка расейскім грамадзянам Арцёму Брэўсу і Івану Гапонаву, а таксама беларусу Дзьмітрыю Мядзьведзю, у параўнаньні з патрабаваньнямі пракурораў і з прысудамі, вынесенымі раней. А з другога боку, доказаў удзелу у масавых беспарадкаў так і не было. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч кажа:
"У прынцыпе, прысуды досыць мяккія. Але, трэба адзначыць, што ў любым разе іх усіх траіх прызналі вінаватымі ў тых дзеяньнях, якія ім інкрымінаваліся. Сьледзтва так і не прадставіла доказаў, што ўсе трое непасрэдна зьдзяйсьнялі масавыя беспарадкі: гвалт над асобай, падпалы, пагромы, узброены супраціў супрацоўнікам міліцыі...
Цікавыя пытаньні ўзьнікаюць у сувязі з папярэдне вынесенымі прысудамі, у прыватнасьці па спадару Атрошчанкаву, які атрымаў 4 гады зьняволеньня. Таму што ў адносінах да яго таксама ніякіх ні відэадоказаў, ні іншых доказаў не было".
Старшыня зарэгістраванага ў Вільні "Праваабарончага альянсу" Людміла Гразнова выказала такое меркаваньне:
"У нашай сытуацыі абсурду трэба адштурхоўвацца ад таго, што мы маем, і казаць пра тое пазытыўнае, што адбылося зараз. Гэта крок наперад – што не засадзілі хлопцаў за краты на доўгі тэрмін, як гэта было на папярэдніх судах, калі давалі па 4 гады. Таму гэта ўжо добра. Дрэнна тое, што яны не вінаватыя ў тым, у чым іх ўсё ж такі абвінавацілі".
Праваабаронца Алег Гулак кажа:
"Канечне, мы задаволеныя, бо можна адзначыць як станоўчы момант даволі мяккія прысуды ў параўнаньні з тым, што патрабавалі абвінаваўцы. Але ж, але ж... Віна ўвогуле нічым не даказана. Пры ўсім тым, што пакараньне даволі мяккае, але ж суд прызнаў іх вінаватымі ва ўсім тым, у чым іх абвінавачвалі. У чым, на нашу думку, доказаў не было. Таму вельмі неадназначныя ацэнкі".
І Брэўсу з Гапонавым, і Мядзьведзю судзьдзі вынесьлі больш мяккія прысуды, чым патрабавалі дзяржаўныя абвінаваўцы. Праваабаронцы зьвязваюць гэта і з палітычнай сытуацыяй. Праваабаронца Людміла Гразнова перакананая:
"Канечне, рашэньне грунтуецца на той палітычнай сытуацыі, адносінах з Расеяй напярэдадні візыту ў Менск Уладзімера Пуціна. На гэтым фоне прысуд Мядзьведзю, якому пракурор прасіў 4 гады зьняволеньня, выглядаў бы вельмі жорстка. Таму яны вынесьлі таксама больш мяккі прысуд".
Меркаваньне Валянціна Стэфановіча:
" З чым гэта зьвязана? Хутчэй за ўсё, з візытам Уладзімера Пуціна ў Менск. І, магчыма, з гэтым жа зьвязаны і прысуд Мядзьведзю. Таму што выносіць розныя прысуды пры абсалютна падобных абставінах – у іх пацярпелы нават адны і тыя ж, у Гапонава і Брэўса, і ў Мядзьведзя – было б зусім ужо выклікам і падкрэсьлівала палітычную матываванасьць нашай судовай сыстэмы. Зрэшты, паглядзім, што будзе далей".