Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынікі судоў паказваюць, што Масква прыперла да сьценкі


Іван Гапонаў і Арцём Брэўс пасьля суду
Іван Гапонаў і Арцём Брэўс пасьля суду
Чаму беларускія ўлады пайшлі на больш мяккія прысуды ўдзельнікам падзеяў 19 сьнежня? Як афіцыйная прапаганда здолее патлумачыць такі паварот? Ці азначае мяккі прысуд расейскім грамадзянам, што Лукашэнка зараз вымушаны саступаць патрабаваньням Масквы?

На гэтыя пытаньні адказвае кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі.

Цыганкоў
: Пасьля першых надзвычай жорсткіх прысудаў сёньня і грамадзянін Беларусі Дзьмітры Мядзьведзь, і грамадзяне Расеі Брэўс і Гапонаў атрымалі параўнальна мяккія выракі. Ці гаворыць гэта пра нейкі паварот у стаўленьні ўладаў да прысудаў удзельнікам Плошчы?

Класкоўскі: Я б не сьпяшаўся казаць пра паварот, але відавочна, што
ўлада вымушаная зьмякчаць жорсткасьць пад замежным ціскам. Гэта ўвогуле міжнародны ціск, а ня толькі з боку Расеі ў дачыненьні да сваіх грамадзянаў. Болей мяккі прысуд атрымалі ня толькі расейцы Брэўс і Гапонаў, але і беларус Мядзьведзь, бо хатняя "хімія" – вельмі лёгкі прысуд на фоне папярэдніх, хаця доказы былі аднолькава хісткія.

А тое, што расейцаў пакаралі штрафамі – яскравае сьведчаньне моцнай палітычнай мэтазгоднасьці. Ёсьць прагматычны чыньнік, ён называецца "Пуцін". Расейскі прэм'ер прыяжджае ў Менск 15 сакавіка, і ад яго залежыць вырашэньне вельмі важных для беларускай улады пытаньняў.

Цыганкоў: Як беларуская прапаганда патлумачыць такія павароты? Адным за тое ж самае даюць 4 гады, іншым – штраф?

Класкоўскі: Беларускай прапагандзе не ўпершыню перакручваць. Магчымыя два варыянты – альбо замоўчваньне альбо фальшывыя развагі пра братэрства і што дзеля дружбы народаў беларуская Фэміда паказала сваю літасьць.

Цыганкоў: Экспэрты казалі, што суд над Брэўсам і Гапонавым пакажа, якую палітыку Аляксандар Лукашэнка абярэ ў адносінах з Расеяй. Ці азначаюць мяккія прысуды, што Менск зараз ня можа дапускаць напружанасьць у адносінах з Расеяй, і вымушаны саступіць ціску Масквы?

Класкоўскі: Безумоўна, Масква зараз прыперла да сьценкі. Менавіта беларуская ўлада выбудавалі мур на заходніх накірунку сваімі рэпрэсіямі і прысудамі. У сытуацыі, калі золатавалютныя рэзэрвы таяць як сьнег, калі МВФ рэкамэндуе рабіць дэвальвацыю, то надзея толькі на Расею.

Крэдыты – гэта адно, а другое – трэба прадаваць маёмасьць. Таму і прыяжджае Пуцін вырашаць пытаньні наконт МАЗу, АЭС ды іншае. Але не такі характар у беларускага кіраўніка, каб рахмана ўсё гэта аддаваць. Таму я думаю, што рана ці позна будуць новыя канфлікты з Масквой.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG