Курс продажу даляра ў абменных пунктах амаль усіх беларускіх банкаў 9 сакавіка быў аднолькавы — 3075 беларускіх рублёў. Гэта — максымальна дазволены Нацбанкам курс продажу. Тым ня менш, чуткі пра дэвальвацыю беларускага рубля, якія актыўна распаўсюджваліся на пачаткук сакавіка, ня спраўдзіліся.
Абвалу рубля толькі сёлета ў Беларусі чакалі двойчы: 1 студзеня і 9 сакавіка. Чуткі пра дэвальвацыю беларускага рубля правакавалі падвышаны попыт на амэрыканскую валюту, аднак яе недахопу ў банках не здаралася, кажа загадчыца аднаго з аддзяленьняў «Беларусбанку»:
«Людзі прыходзяць параіцца, нехта сам прымае рашэньне і перакладае грошы з рублёвага на валютны рахунак. Але такога ажыятажу, як гэта было два гады таму, такога няма. І я ня чула такога, каб у банках дзесьці была праблема з валютай».
У сваю чаргу беларускія грамадзяне заяўляюць, што малы (у параўнаньні са сьнежнем мінулага года) попыт на даляры тлумачыцца адсутнасьцю ў людзей беларускіх рублёў, каб набываць валюту. Гутару з наведнікамі банку:
Карэспандэнтка: «Ці баіцеся вы падвышэньня курсу даляра?»
Спадарыня: «Не, у мяне няшмат грошай, таму і не баюся».
Спадар: «Не, не баюся, бо мы ўжо гэтулькі ўсяго бачылі, што нічым ужо не напалохаеш».
Спадарыня: «У нас адны грошы — нам валютай ня плацяць і нам баяцца і радавацца няма чаго».
Спадар: «Канечне, усё гэта непрыемна, бо мы ад гэтага залежым. У мяне жонка атрымлівае грошы ў далярах, і нам, у прынцыпе, зручна. Але я ведаю, што шмат людзей маюць валютныя крэдыты, а атрымліваюць грошы беларускімі рублямі, і ўсё гэта, канечне, вельмі дрэнна».
На чуткі пра магчымую дэвальвацыю беларускага рубля паўплывала, у прыватнасьці, і рэзкае падзеньне яго курсу: ад пачатку году ён зьнізіўся адносна «валютнага кошыка» на 4,65%, тым часам як за ўвесь год дазволена 8%. Аднак намесьнік кіраўніка ўправы інфармацыі Нацыянальнага банку Міхаіл Журавовіч сьцьвярджае, што Нацыянальны банк праводзіць дэвальвацыю беларускага рубля не плянуе:
«Нацыянальны банк нічога не плянуе: калі даляр будзе падвышацца на міжнародных рынках, то будзе ён падвышацца і ў нас — і наадварот. Мы прытрымліваемся міжнароднай практыкі».
Аднак унутрыэканамічнае становішча Беларусі стварае ўмовы для дэвальвацыі беларускага рубля. Перадусім гэта адмоўны балянс замежнага гандлю, кажа былы старшыня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч:
«У нас дрэнна са зьнешнегандлёвым балянсам — імпарт перавышае экспарт на 10 мільярдаў даляраў. Гэтыя грошы неабходна дзесьці знайсьці: узяць пазыку, прадаць маёмасьць, каб аплаціць гэты імпарт. Каб збалянсаваць рынак, адзін з інструмэнтаў — дэвальвацыя валюты. Таму дэвальвацыя насамрэч насьпела. Яе можна адкласьці, некаторы час не праводзіць, нават год, аднак яна павінна быць. Мы сёньня жывем не па сродках — амаль на 10 мільярдаў праядаем больш, чым вырабляем і прадаем».
Тым часам ад 1 сакавіка 2011 году пастановай ураду і Нацыянальнага банку ўведзенае абмежаваньне на валютным рынку: забаронена набываць валюту пры імпарце на суму звыш 50 тысяч эўра. Гэта ўжо выклікала занепакоенасьць многіх імпарцёраў — у прыватнасьці, расейскіх.