Цыганкоў: Ужо за два месяцы году беларускі рубель патаньнеў на 4,65 працэнта. За год мусіць быць ня больш як 8 працэнтаў, а тут за два месяцы — 4,65. Ці тут справа ў нейкіх сэзонных чыньніках — напрыклад, людзі купляюць валюту, каб набываць аўтамабілі перад падвышэньнем мыта? Ці гэта ўжо сьведчыць пра стратэгічную напружанасьць наконт курсу беларускай валюты?
Чалы: Пакуль гэта ня сьведчыць пра тое, што ўлады ўжо гатовыя адпусьціць рубель. Хутчэй, гэта жаданьне як найхутчэй зьнізіць курс рубля і падабрацца да ніжняй мяжы калідора. Бо чым слабейшы будзе рубель, тым лепш для эканомікі. Але, я думаю, пакуль улады імкнуцца вытрымліваць рубель у гэтым 8-працэнтным калідоры.
Цыганкоў: А як вы ставіцеся да тых чутак, якія актыўна зараз абмяркоўваюцца ў інтэрнэце, што дэвальвацыя ўжо адбудзецца 9 сакавіка, адразу пасьля сьвятаў?
Чалы: Я таксама чуў такія размовы. Я б ня стаў казаць, што імавернасьць гэтага вельмі вялікая. Разам з тым існуе шмат ускосных прыкметаў таго, што гэта можа адбыцца. Напрыклад, мы бачым, што практычна ўсе камэрцыйныя банкі выставілі курсы продажу валюты па максымальна дазволеным аддаленьні (гэта 2 працэнты) ад курсу Нацбанку. І курс Нацбанку атрымліваецца ніжэйшы за курсы ўсіх іншых банкаў. Гэта хоць нейкі спосаб дэматываваць насельніцтва ад скупляньня валюты.
Зь іншага боку, дэвальвацыя неабходная, і ў нармальнай палітычнай сытуацыі яна была б непазьбежнай. Адзінае, што стрымлівае — гэта сьвятая лічба сярэдняга заробку 500 даляраў, якая была абяцаная да канца мінулага году. Калі адбудзецца дэвальвацыя, то сярэдні заробак адразу апынецца вельмі далёка ад гэтай лічбы.
Цыганкоў: Як вы ўвогуле ставіцеся да той тэорыі, што Беларусь — экспартна-арыентаваная краіна, таму моцны курс нацыянальнай валюты не патрэбны? Слабы беларускі рубель, маўляў, абгрунтаваны патрэбамі экспартэраў і непазьбежны.
Чалы: Сьведчаньне таго, што курс рубля завышаны, — гіганцкае адмоўнае сальда плацёжнага балянсу, якое ўвесь час расьце. А гэта фактычна кажа пра тое, што попыт на валюту вышэйшы за прапанову, і таму яна каштуе таньней, чым павінна. Калі мы сапраўды экспартна-арыентаваная эканоміка (але я лічу, што гэта ня так), то тады слабы рубель выгадны для росту эфэктыўнасьці нашага экспарту. Але паўтаруся, што неабходнасьць дэвальвацыі найперш у тым, каб хаця б збалянсаваць рахунак замежнага гандлю.