Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заява Міхалевіча дайшла да Генпракуратуры


Алесь Міхалевіч
Алесь Міхалевіч
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Алесь Міхалевіч атрымаў пацьверджаньне, што яго заява пра катаваньні ў СІЗА КДБ дайшла да Генпракуратуры. Пра гэта паведаміла жонка палітыка Мілана Міхалевіч.

28 лютага экс-кандыдат, які два месяцы правёў пад арыштам у СІЗА КДБ, накіраваў у Генпракуратуру Беларусі заяву.

Мілана Міхалевіч паведаміла, што мае намер «паўторна адправіць па пошце заказным лістом заяву з нагоды сытуацыі ў СІЗА КДБ».

«Я адпраўлю яе яшчэ раз, каб ужо напэўна. Абавязкова пазначу зваротны адрас», — сказала жонка палітыка.
Я адпраўлю яе яшчэ раз, каб ужо напэўна. Абавязкова пазначу зваротны адрас.


Алесь Міхалевіч, якога абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў у Менску, празь некалькі дзён пасьля выхаду зь СІЗА КДБ на прэс-канфэрэнцыі заявіў, што там да арыштаваных «ужываліся катаваньні». Ён назваў СІЗА КДБ «канцлягерам у цэнтры Менску».

Начальнік Цэнтру інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ Аляксандар Антановіч заявіў Інтэрфаксу, што расповед Міхалевіча аб ужываньні катаваньняў у СІЗА КДБ не адпавядае рэчаіснасьці.

Сёньня зьявіўся адкрыты зварот шэрагу абвінавачаных па справе аб масавых беспарадках да генпракурора Беларусі з патрабаваньнем «расьсьледаваньня фактаў гвалту, жорсткага абыходжаньня і катаваньняў у дачыненьні да арыштаваных па справе аб масавых беспарадках і неадкладнай праверкі ўмоў утрыманьня ў СІЗА КДБ кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі і сябраў іхніх камандаў, мэтадаў работы супрацоўнікаў КДБ пры правядзеньні расьсьледаваньня».

Пад ім падпісаўся шэраг асобаў, якія знаходзіліся пад арыштам у СІЗА КДБ, а пасьля меру стрыманьня ім зьмянілі на падпіску аб нявыезьдзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG