Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ заклікае ня верыць Міхалевічу


Будынак КДБ у Менску.
Будынак КДБ у Менску.
Заява экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Алеся Міхалевіча аб прымяненьні катаваньняў у СІЗА КДБ не адпавядае рэчаіснасьці і гэтым выказваньням нельга верыць, заявіў «Інтэрфаксу» начальнік Цэнтру інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ Аляксандар Антановіч:

«Па-першае, гэта не адпавядае рэчаіснасьці. Па-другое, таму, што, мякка кажучы, вывальваецца ў інтэрнэце, верыць нельга».

Антановіч ня змог адказаць на пытаньне, ці можа Алесь Міхалевіч быць прыцягнуты да адказнасьці за паклёп.

Сёньня Міхалевіч назваў СІЗА КДБ «канцлягерам у цэнтры Менску, дзе адбываюцца катаваньні». «Хтосьці павінен спыніць гэты канцлягер», — заявіў ён.

Міхалевіч зьяўляецца абвінавачаным па справе аб масавых беспарадках у Менску. З 19 сьнежня да 19 лютага ён знаходзіўся ў СІЗА КДБ, затым быў адпушчаны пад падпіску аб нявыезьдзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG