Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рымашэўскі: Ніякіх рэчаў, якія я лічу амаральнымі, я не рабіў


Віталь Рымашэўскі
Віталь Рымашэўскі
Былы кандыдат на прэзыдэнта Віталь Рымашэўскі адказвае на пытаньні: Ці прапаноўвалі вам супрацоўнічаць з КДБ? Ці ўжываліся да вас асабіста катаваньні?

"Я абсалютна разумею тое, што любая рэч, сказаная ці падпісаная мною, можа быць выкарыстана супраць мяне. Таму ніякіх рэчаў, якія я лічу амаральнымі, я не рабіў. Я агучыў абсалютна ўсе абставіны майго вызваленьня. Тыя ўмовы, тыя рэчы, якія былі зробленыя, я агучыў. І ня больш за тое. Калі б мне і была такая прапанова, то нічога, што я лічу амаральным, я не зрабіў бы, я б адмовіўся, прынамсі ў тых варунках, у якіх я быў.

На другое пытаньне — пра абставіны майго знаходжаньня ў СІЗА — я таксама адказаў раней досыць поўна і адкрыта. Гэта ня значыць, што я хачу абвінаваціць Алеся Міхалевіча ў хлусьні. Яго словы проста азначаюць, што для розных кандыдатаў, да кожнага палітычнага вязьня стаўленьне можа быць розным. І да кожнага ўжываюць тыя мэтады, якія менавіта для гэтага чалавека лічаць найбольш эфэктыўнымі".

28 лютага былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Алесь Міхалевіч на прэсавай канфэрэнцыі заявіў, што вымушаны быў падпісаць раней заяву пра супрацоўніцтва з КДБ. Толькі на гэтых умовах яго вызвалілі з турмы КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе. Міхалевіч назваў гэтую турму канцлягерам у цэнтры Менску, дзе адбываюцца катаваньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG