Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1 сакавіка ў Менску адразу пяць працэсаў


1 сакавіка ў судзе Фрунзенскага раёну Менску будзе разглядацца крымінальная справа Аляксандра Малчанава, абвінавачанага ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 сьнежня.

Пачатак працэсу а 10 гадзіне, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Аляксандр Малчанаў — удзельнік акцыі 19 сьнежня. Быў затрыманы 6 студзеня дома ў Барысаве. Яму прад’яўлена абвінавачаньне па другой частцы 293 артыкула Крымінальнага кодэксу. Малчанава трымаюць пад вартай у СІЗА КДБ.

Гэта ўжо пятая па ліку справа аб масавых беспарадках, якая будзе разглядацца 1 сакавіка. Першага сакавіка ў Менску адбудуцца таксама працэсы па справе аб масавых беспарадках супраць Аляксандра Атрошчанкава, Зьмітра Новіка, Дзьмітрыя Мядзьведзя, Арцёма Брэўса і Івана Гапонава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG