Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Варшава заклікае Эўразьвяз да больш рашучай рэакцыі на судовыя працэсы ў Менску


Польшча хоча, каб ЭЗ больш рашуча рэагаваў на ход судовых палітычных працэсаў у Беларусі, перадае з польскай сталіцы карэспандэнт агенцтва DPA.

Таксама паведамляецца, што гэтае пытаньне Варшава зьбіраецца неўзабаве абмеркаваць з партнэрамі па ЭЗ. Такую заяву зрабілі сёньня ў польскім МЗС у сувязі з прысудам у дачыненьні да Васіля Парфянкова — фігуранта масавага працэсу над удзельнікамі дэманстрацыі ў Менску 19 сьнежня.

Польскія палітыкі таксама выказалі занепакоенасьць адносна таго, што ў СІЗА КДБ па-ранейшаму ўтрымліваюцца некалькі супернікаў Аляксандра Лукашэнкі на мінулых выбарах, адзін экс-кандыдат знаходзіцца пад хатнім арыштам. Ім пагражае да 15 гадоў зьняволеньня.

Пры канцы студзеня ЭЗ увёў санкцыі ў дачыненьні да 150 высокіх беларускіх чыноўнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG