Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судовы працэс над затрыманымі на Плошчы расейцамі будзе адкрыты


Іван Гапонаў.
Іван Гапонаў.
Судовы працэс па справе аб масавых беспарадках над грамадзянамі Расеі Іванам Гапонавым і Арцёмам Брэўсам будзе адкрыты. Ён пачнецца а 10 гадзіне 22 лютага ў Маскоўскім райсудзе Менску.

Пра гэта паведаміла маці Івана Гапонава Сабіра Атакішыева са спасылкай на сынавага адваката.

Цяпер і Іван Гапонаў, і Арцём Брэўс утрымліваюцца ў СІЗА на вуліцы Валадарскага і абвінавачваюцца ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

Першы працэс па справе 19 сьнежня адбыўся ў Менску 17 лютага. Васілю Парфянкову прысудзілі чатыры гады калёніі строгага рэжыму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG